wd wp Пошук:

Фірдаўсі

Хакім Абулькасім Мансур Хасан Фірдаўсі Тусі (перс.: حکیم ابوالقاسم منصور حسن فردوسی توسی, тадж. Ҳоким Абулқосим Мансур Ҳасан Фирдавси Туси; нар. 935, Тус (Іран) — 1020,Тус) — персідскі паэт, аўтар эпічнай паэмы «Шахнамэ» (Кніга цароў), яму прыпісваецца таксама паэма «Юсуф і Зулейха» (біблейска-каранічны сюжэт пра Юсуфа(руск.) бел.). Вельмі папулярны і лічыцца нацыянальным паэтам у Іране, Таджыкістане, Узбекістане і Афганістане.

Біяграфія

Фірдаўсі чытае паэму «Шах-Намэ» шаху Махмуду Газневі. Карціна В. Сурэнянца, 1913.

Нарадзіўся паміж 932 і 936 гадамі ў ваколіцах горада туса, у Харасане ў шыіцка-ісмаіліцкай сям’і дыхкана, як тады называлі памешчыкаў-феадалаў. Можна меркаваць, што маёнткі Фірдаўсі былі невялікія і толькі з цяжкасцю кармілі іх уладальнікаў, становішча якіх у гэтыя гады няспынных войн было вельмі цяжкім[2].

Пра дзяцінства і юнацтва Фірдаўсі звестак амаль няма. Ён атрымаў добрую па тым часе адукацыю, свабодна валодаў абодвума літаратурнымі мовамі Ірана той эпохі — арабскай і персідскай, і, магчыма, нават быў знаёмы і з літаратурнай мовай дамусульманскага Ірана — пехлеві .

Фірдаўсі (яго паэтычнае імя перакладаецца як «Райскі») высока цаніў веды: «Да слоў разумных ты шукай шляхі, і свет увесь прайдзі, каб веды там знайсці». Мянушку «Хакім» («мудрэц», «вучоны») ён атрымаў за глыбіню і шырыню сваіх ведаў.

Маладосць Фірдаўсі прыпадае на перыяд гісторыі Ірана, калі мясцовая феадальная арыстакратыя пасля рада гадоў арабскага панавання вызвалілася ад прыгнёту заваёўнікаў і ў аддаленых частках халіфата зноў захапіла ўладу ў свае рукі.

Доўгі час жыў у Газні, знаходзіўся на службе ў султана Махмуда Газневідскага (якому і прысвяціў «Шахнаме»). Аднак асноўная думка паэмы аб тым, што толькі спадчынныя носьбіты царскай улады маюць на яе права, не спадабалася султану Махмуду, якога больш задавальняла правамернасць сілы, а не спадчыннасці.

Па вядомай легендзе, якая не мае дакладных пацвярджэнняў, султан адмовіўся заплаціць Фірдаўсі за паэму. Гэта моцна раззлавала паэта, і ён напісаў сатыру, у якой папракаў султана паходжаннем ад раба. У выніку, ад султанской гневу Фірдаўсі быў вымушаны бегчы з краіны і бадзяцца ў беднасці да канца жыцця[3].

Існуе паданне, паводле якога незадоўга да смерці Фірдаўсі султан Махмуд выпадкова пачуў ад аднаго прыдворнага выразны верш з «Шахнамэ», запытаўся пра аўтара і даведаўся, што верш — з прысвечанай самому Махмуду «Кнігі цароў» знакамітага Фірдаўсі, які цяпер у Тусе пражывае ў беднасці. Махмуд неадкладна распарадзіўся паслаць у Тус для Фірдаўсі багаты дар (60000 сярэбраных дырхемаў — па паведамленні Арузія; 60000 залатых чырвонцаў — па позніх паданнях). А Фірдаўсі незадоўга да гэтага памёр. У той самы час, калі праз адны гарадскія вароты выносілі для пахавання яго цела, у іншыя гарадскія вароты ўваходзілі вярблюды з дарамі ад Махмуда[4].

На магіле паэта ў 1934 годзе да тысячагоддзя з дня нараджэння быў узведзены маўзалей.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Фирдоуси — статья из Литературной энциклопедии 1929—1939
  3. ФИРДОУСИ
  4. А. Крымский. Фирдоуси // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Пераклады

На рускую мову

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Шахнамэ
Катэгорыя·Таджыкскія паэты
Катэгорыя·Персідскамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 940 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Тусе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тусе
Катэгорыя·Паэты XI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1020 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта