Фі́нмарксвіда[1] (нарв.: Finnmarksvidda; пн.-саамск.: Finnmárkkoduottar), таксама Фінмаркен[1], Фінмаркскае плато — пласкагор’е на поўначы Нарвегіі ў фюльке Фінмарк.
Размешчана на вышыні 300—500 метраў над узроўнем мора. Тэмпература паветра ў гэтым раёне можа апускацца да −40 °C. Рэкордна нізкае значэнне склала −51,4 °C.
Пласкагор’е складаецца з нізкіх узгоркаў, пакрытых бярэзнікамі, тарфянымі балотамі і вадаёмамі. Скальныя грунты складзены галоўным чынам горнымі пародамі дакембрыйскай эпохі. У гэтым раўнінным краю ёсць дробныя азёры і рэкі з нізкім значэннем ухілу. Рэкі распадаюцца на мноства пратокаў[2]. Найбольш буйное возера на пласкагор’і — Йіеш’яўрэ (68 км²)[3].