wd wp Пошук:

Фінляндская Сацыялістычная Рабочая Рэспубліка

Фінля́ндская Сацыялісты́чная Рабочая Рэспу́бліка (фінск.: Suomen sosialistinen työväentasavalta, шведск.: Finlands socialistiska arbetarrepublik) — кароткатэрміновае сацыялістычнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Фінляндыі. Створанае падчас грамадзянскай вайны ў Фінляндыі, абвешчаная 29 студзеня 1918 года Саветам народных упаўнаважаных Фінляндыі, пасля сацыялістычнай рэвалюцыі 26 студзеня 1918 года ў Фінлядыі. Найбольш распаўсюджаная назва — Чырвоная Фінляндыя. Назва ФСПР была прапанавана Уладзімірам Леніным падчас перамоў аб фінска-расійскім Чырвоным дагаворы 1 сакавіка 1918 года.

Праект канстытуцыі Сацыялістычнай Рэспублікі быў напісаны Ота Віле Куўсіненам, які пазней быў таксама заснавальнікам Фінляндскай Дэмакратычнай Рэспублікі, прасавецкай марыянетачнай дзяржавы часоў Другой сусветнай вайны

Рэвалюцыя была ініцыявана Сацыял-дэмакратычнай партыяй Фінляндыі. Новая дзяржава падпісала дагавор аб дружбе з Савецкай Расіяй 1 сакавіка 1918 года ў Петраградзе.

Праграма і праект Канстытуцыі Сацыялістычнай Рэспублікі, напісаны Ота Віле Куўсіненам пад уплывам ідэй сацыялізму, быў у цэлым ліберальным і быў напісаны з уплывам Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў, і канстытуцыі Швейцарскай Канфедэрацыі. Вядучай мэтай былі сацыяльныя рэформы, сродкам для дасягнення гэтай мэты была абвешчана парламенцкая дэмакратыя на аснове прынцыпу суверэнітэту народа і нацыянальнага самавызначэння. Ідэй марксізму пра дыктатуру пралетарыяту не было ў праграме, нягледзячы на зацікаўленасць у гэтым некаторых фінскіх сацыял-дэмакратаў. Фінская Сацыялістычная Рабочая Рэспубліка аднак была падтрымана Савецкай Расіяй, якая таксама падтрымлівала камуністычныя рэжымы ў Венгрыі і Баварыі.

Фінскія сацыялісты на пачатак вайны амаль цалкам кантралявалі прамысловы поўдзень краіны, у той час як белагвардзейцы кантралявалі паўночныя маланаселеныя тэрыторыі. Інтэрвенцыя Германскай імперыі прымусіла Чырвоную гвардыю ў значнай ступені залежаць ад ваеннай і эканамічнай дапамогі Савецкай Расіі, аднак яна была занадта малая і нестабільная з-за грамадзянскай вайны ў Расіі. Грамадзянская вайна ў Фінляндыі скончылася паражэннем фінскіх чырвонагвардзейцаў і ФСПР 5 мая 1918 года. Дзясяткі тысяч сацыял-дэмакратаў сталі ахвярамі белага тэрору, астатнія перайшлі ў падполле або беглі ў Расію.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Скандынавіі
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Фінляндыі
Катэгорыя·1918 год у Фінляндыі
Катэгорыя·Сацыялістычныя краіны