wd wp Пошук:

Філіп I Філадэльф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Філіп I.

Філіп I Філадэльф (стар.-грэч.: Φίλιππος Α’ Φιλάδελφος) — цар часткі Сірыі95 да н.э.83 да н.э.) з дынастыі Селеўкідаў. Сын Антыёха VIII Грыпа.

Прыняў дыядэму ў 95 годзе да н.э. разам са сваім братам (магчыма, блізнём) Антыёхам XI Філадэльфам пасля перамогі Антыёха X Эўсебеса над старэйшым братам Філіпа Селеўкам VI Эпіфанам.

Пасля гэтага ўзнікла варожасць паміж Філіпам і яго малодшым братам Дэметрыем III Эўкерам, які кіраваў у Дамаску. Філіп вытрымаў некалькі нападаў Дэметрыя III, і ў 92 годзе да н.э. яму атрымалася ўсталяваць сваю ўладу ў Антыёхіі.

Пазней Дэметрый III быў захоплены парфянскім царом Мітрыдатам II, закліканым на дапамогу Філіпам, і памёр у няволі, а яго малодшы брат Антыёх XII Дыяніс абвясціў сябе царом у Дамаску. Падчас паходу Антыёха XII супраць набатэеў Філіп захапіў Дамаск.

Яго кіраванне скончылася ў 83 годзе да н.э., калі армянскі цар Тыгран II Вялікі далучыў частку тэрыторыі Селеўкідаў (або незадоўга да гэтага). З гэтага моманту ён знік з гістарычнай сцэны. Пазней рымскія ўлады адчаканілі манеты з яго партрэтам.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Цары сірыйскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 125 годзе да н.э.
Катэгорыя·Цары дзяржавы Селеўкідаў
Катэгорыя·Дзяржава Селеўкідаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Блізняты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі I стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 83 годзе да н.э.
Катэгорыя·Селеўкіды