wd wp Пошук:

Дэметрый III Эўкер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Дэметрый.

Дэметрый III Эўкер (Філапатар) (пам. 88 да н.э.) — цар Сірыі9588 да н.э.) з роду Селеўкідаў. Сын Антыёха VIII Грыпа.

Пры садзейнічанні егіпецкага цара Пталамея X каля 95 гады да н.э. Дэметрый вярнуў частку бацькаўскіх уладанняў Сірыі, двор яго знаходзіўся ў Дамаску, адкуль ён спрабаваў пашырыць свае тэрыторыі. Падчас паўстання ў Іўдзеі, паўстанцы заклікалі да сябе Дэметрыя на дапамогу. Ён з’явіўся да іх з 6000-м войскам, сабраў вакол сябе каля 20 000 іўдзеяў і разграміў хасманейскага цара Аляксандра I Яная. Разбіты цар схаваўся ў горах, але частка іўдзеяў перайшла на яго бок. З-за варожасці яўрэйскага насельніцтва Дэметрый вымушаны быў пакінуць Іўдзею. У выніку няўдалых дзеянняў Пталамеі страцілі ўладу над Ашкелонам , які да той пары захоўваў ім вернасці.

Спрабуючы зрынуць з трона свайго брата Філіпа I Філадэльфа ў 88 годзе да н.э., Дэметрый быў пераможаны арабамі і парфянамі і захоплены ў палон. Астатак жыцця правёў у Парфіі ў палоне ў цара Мітрыдата II.

Зноскі

Спасылкі

Крыніцы

Папярэднік:
Селеўк VI Эпіфан
Цар Сірыі
разам з
Антыёхам X Эўсебесам
Антыёхам XI Філадэльфам і
Філіпам I Філадэльфам

95 да н.э.88 да н.э.
Пераемнік:
Філіп I Філадэльф
Антыёх XII Дыяніс
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў II стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Цары дзяржавы Селеўкідаў
Катэгорыя·Памерлі ў 88 годзе да н.э.
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі I стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Цары сірыйскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Селеўкіды
Катэгорыя·Дзяржава Селеўкідаў