.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Філі́пі Жасі́нту Нью́сі (парт.: Filipe Jacinto Nyusi, нар. 9 лютага 1959 года, Муеда, Партугальская Усходняя Афрыка) — мазамбікскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Мазамбіка з 15 студзеня 2015 года, міністр абароны краіны з 2008 па 2014 гады.
Філіпе Ньюсі нарадзіўся ў лютым 1959 года ў сялянскай сям’і ў партугальскай калоніі Мазамбік. Яго дзяцінства і юнацкасць прыпалі на каланіяльную вызваленчую вайну з партугальскімі каланізатарамі. Яго бацькі былі змагарамі за свабоду Мазамбіка. Яму прыйшлося з дзяцінства хавацца ў суседняй Танзаніі, там ён і скончыў школу і патрапіў у лік маладых кадраў ФРЭЛІМА. Там жа ў Танзаніі ён у 1973 годзе пачаў вывучаць ваенную справу.
Пасля атрымання Мазамбікам незалежнасці ў 1975 годзе ваенная спецыяльнасць стала непатрэбнай і ён пачаў вучыцца па спецыяльнасці інжынера ў сталіцы сваёй дзяржавы Мапуту. Затым ён вучыўся ў Чэхаславакіі ў Брне ў Брненскім тэхнічным універсітэце і ў Вялікабрытаніі ва ўніверсітэце Манчэстэра.
У 2008 годзе ён быў прызначаны міністрам абароны Мазамбіка. Займаў гэту пасаду да моманту вылучэння яго партыяй ФРЭЛІМА ў 2014 годзе на пасаду прэзідэнта краіны.
Абраны прэзідэнтам як прадстаўнік кіруючай партыі ФРЭЛІМА паводле вынікаў выбараў 2014 года[2]. Заняў пасаду прэзідэнта 15 студзеня 2015 года.