wd wp Пошук:

Філёнга

Філёнга (ад ням.: füllung, літаральна - напаўненне) - квадратнае або прамавугольнае поле сцяны, пілястры, столі, скляпення і інш., абведзенае рамкай. Філёнгі звычайна рабілі з таго самага матэрыялу, што і сцяну, часам з іншага. Дэкарыравалі скульптурным ці жывапісным арнаментам, геральдычнымі выявамі, фактурнай ці колернай тынкоўкай.

Таксама тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную раму і абрамляецца накладным прафіляваным бруском. Такія дзверы называюцца філянговымі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Архітэктурныя элементы