wd wp Пошук:

Фёдар Фёдаравіч Вадкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вадкоўскі.

Фёдар Фёдаравіч Вадкоўскі (1 (13) мая 1800, с. Пятніцкае, Арлоўская губерня (Паводле іншых звестак Віцебская губерня[1] — 8 (20) студзеня 1844, с. Аёк(руск.) бел., Іркуцкая губерня) — паэт[2], музыкант, прапаршчык Нежынскага конна-егерскага палка (1825); дзекабрыст. Асуджаны па 1 разраду(руск.) бел..

Біяграфія

Сям’я

Парны партрэт Фёдара і Кацярыны Вадкоўскіх — бацькоў Івана Фёдаравіча

Паходзіў з дваранскай сям’і[2]. Сярэдні сын сапраўднага тайнага саветніка, камергера і сенатара Фёдара Фёдаравіча Вадкоўскага (1764—1806) і Кацярыны Іванаўны Вадкоўскай (нар. 1766) народжанай графіні Чарнышовай(руск.) бел.. Нарадзіўся ў с. Пятніцкае (Ізвалы) блізу Яльца Арлоўскай губерні.

Малодшы брат Івана Фёдаравіча і старэйшы — Аляксандра Фёдаравіча (таксама асуджанага па справе дзекабрыстаў) Вадкоўскіх(руск.) бел..

Кацярына Фёдараўна Вадкоўская-Крыўцова, сястра Фёдара Фёдаравіча.

Сёстры Вадкоўскіх — Соф’я Фёдараўна Вадкоўская-Безабразава-Ціміразева і Кацярына Фёдараўна Вадкоўская-Крыўцова актыўна ўдзельнічалі ў лёсе братоў-дзекабрыстаў праз сваіх мужоў-губернатараў. Яны блізка сябравалі з А. С. Пушкіным, В. А. Жукоўскім. Пасаджаным бацькам на вяселлі Кацярыны быў гісторык М. М. Карамзін. А яе адзіная дачка — Соф’я Мікалаеўна Крыўцова стала жонкай Пампея Мікалаевіча Бацюшкава(руск.) бел., своднага брата паэта К. М. Бацюшкава.

Адукацыя і воінская служба

Партрэт Ф. Вадкоўскага ў пачатку 1820-х. Партрэт з альбома яго стрыечнага брата дзекабрыста З. Р. Чарнышова(руск.) бел..

Пачатковую адукацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэцкім пансіёне(руск.) бел. (1810—1812)[2] і ў Галоўным нямецкім вучылішчы св. Пятра(руск.) бел. (1815—1818). З 25 студзеня 1818 года падпрапаршчык л.-гв. Сямёнаўскага палка. У Кавалергардскі полк(руск.) бел.[2] пераведзены 20 красавіка 1820 года юнкерам, 27 жніўня 1820 года эстандарт-юнкер, карнет з 1 студзеня 1822 года. 19 чэрвеня 1824 года пераведзены ў Нежынскі конна-егерскі полк(руск.) бел. прапаршчыкам за жарты на адрас цара і сатырычную песню.

Дзекабрысцкае таварыства

Член Паўночнага таварыства(руск.) бел. з 1823 года. Ва ўправе Паўднёвага таварыства з 1824 года. Быў прыхільнікам радыкальнай праграмы — знішчэння царскай сям’і і ўсталявання рэспубліканскага ладу ў Расіі[2].

У пачатку снежня 1825 года знаходзіўся ў Курску, дзе і быў арыштаваны 11 снежня па даносе Шэрвуда(руск.) бел.. Шэрвуд пазнаёміўся з Вадкоўскім, ад якога даведаўся аб таемным таварыстве, у снежні 1824. Вадкоўскі ўтрымліваўся спачатку ў Шлісельбургу, потым у Петрапаўлаўскай крэпасці. Асуджаны па I разраду на смяротнае пакаранне, па канфірмацыі 10 чэрвеня 1826 г. на вечную катаргу, 22 жніўня 1826 г. тэрмін скарочаны да 20 гадоў. З 27 ліпеня 1826 г. утрымліваўся ў Кексгольмскай крэпасці, з 24 красавіка наступнага года — у Шлісельбургу.

У Сібір быў адпраўлены 17 лістапада 1827 года, прыбыў у Чыцінскі астрог 5 студзеня 1828 года, у Пятроўскі Завод — у верасні 1830 года. Адзін з арганізатараў Малой арцелі(руск.) бел.. У Пятроўскім заводзе чытаў курс лекцый па астраноміі. 8 лістапада 1832 года тэрмін быў скарочаны да 15, а 14 снежня 1835 года да 13 гадоў.

Прызначаны на пасяленне ў с. Манзурка Іркуцкай губерні 10 ліпеня 1839 года. Аднак па стане здароўя адпушчаны на Туркінскія мінеральныя воды. З верасня 1839 г. у Іркуцку, з 5 верасня 1840 года на пасяленні ў сяле Аёк. Займаўся гандлем хлебам і глінай.

Памёр 8 студзеня 1844 года. Яго душапрыказчыкамі былі К. І. Трубяцкая(руск.) бел. і А. М. Сутгоф(укр.) бел.. Магіла Ф. Ф. Вадкоўскага не захавалася.

Творчасць

У сваім вершы «Жаданні», напісаным пасля 1836 года, Вадкоўскі абвясціў праграму дзекабрыстаў[3]: 1. Знішчэнне самаўладства. 2. Вызваленне сялян. 3. Пераўтварэнні ў войсках. 4. Роўнасць перад законам. 5. Знішчэнне цялесных пакаранняў. 6. Галоснасць судаводства. 7. Свабода кнігадрукавання. 8. Прызнанне народнай улады. 9. Палата прадстаўніцтваў. 10. Грамадская раць. 11. Першапачатковае навучанне. 12. Знішчэнне саслоўяў.

Пакінуў запіскі, апублікаваныя ў зборніку «Успаміны і апавяданні дзеячаў тайных таварыстваў 1820-х гадоў» (19311933). Аўтар нарысу «Белая Царква» (гісторыя паўстання Чарнігаўскага палка(руск.) бел. па расказах яго ўдзельнікаў)[4].

Пісаў рэвалюцыйныя вершы на рускай мове, аўтар музыкі да песні «Славянскія дзевы»[2].

Бліскучы музыка, скрыпач-віртуоз. Выдатны матэматык[5].

Сканаў ад сухот.

Зноскі

  1. Вадковские: Фёдор Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 98. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  3. Желания Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Записка Ф. Ф. Вадковского о восстании Черниговского полка (руск.)
  5. Портреты декабристов. Подборка открыток. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Памерлі ў 1844 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вучні Петрышуле
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Памерлі 20 студзеня
Зняволеныя Петрапаўлаўскай крэпасці
Рускамоўныя паэты
Вадкоўскія
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выхаванцы маскоўскага ўніверсітэцкага пансіёну
Нарадзіліся 13 мая
Паэты Расійскай імперыі
Асобы
Нарадзіліся ў 1800 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Мемуарысты Расійскай імперыі
Постаці XIX стагоддзя
Дзекабрысты
Нарадзіліся ў Ялецкім павеце
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара