wd wp Пошук:

Фёдар Рыгоравіч Старцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Старцаў. Фёдар Рыгоравіч Старцаў (1908, Пермскі павет, Расійская імперыя — 17 студзеня 1943, Растоўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Пасля школы працаваў у сваёй гаспадарцы. Пасля службы ў войску жыў у Пермі. Паступіў на завод імя У. І. Леніна, працаваў слесарам.

У верасні 1942 года быў ізноў прызваны ў войска. У палку прайшоў падрыхтоўку, атрымаў спецыяльнасць бранябойшчыка. У пачатку студзеня 1943 года прыбыў на Паўднёва-Заходні фронт. Вызначыўся ў першых жа баях.

13 студзеня 1943 года пры контратаке танкавай атакі пад хутарам Дзядзін падбіў 11 танкаў. Праз некалькі дзён, 17 студзеня, у баі ў раёне хутара Вялікі Калітвенскі, вывеў з ладу яшчэ чатыры варожых танка. У гэтым баі загінуў пад гусеніцамі варожага танка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармейцу Фёдару Рыгоравічу Старцову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пермскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пермскім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Чырвонаармейцы