wd wp Пошук:

Фёдар Андрэевіч Махноў

Фёдар Андрэевіч Махноў (6 чэрвеня (18 чэрвеня) 1878, в. Касцюкі на Старасельшчыне — 28 жніўня (10 верасня) 1912, хутар непадалёк ад Старага Сяла) — чалавек надзвычайнага росту і фізічнай сілы, «беларускі волат», адзін з самых высокіх людзей у гісторыі[1] Меў рост 285 см[2], даўжыню ступні 51 см. У 1890-я гады Фёдар Махноў наведаў з цыркам амаль усю Еўропу і ЗША.

Помнік на магіле Фёдара Махнова

Прычына адносна ранняй смерці Фёдара Махнова невядомая, магчыма, што ад хваробы лёгкіх. Шкілет Фёдара Махнова быў эксгумаваны ў 1920-я гг. і перададзены на кафедры анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута і там захоўваўся, у гады Вялікай Айчыннай вайны знік. У даваенны час анатамы даследавалі шкілет і высветлілі, што ў мужчыны была акрамегалія, выкліканая гарманальным парушэннем, якая ўзмацняе рост арганізма[3].

Памяць

У вясковай школе Старога Сяла існуе музей Махнова, дзе сярод іншага захоўваюцца ложак волата. Улетку 2012 года на чыгуначнай станцыі вёскі плануецца адкрыць помнік у натуральную велічыню[3].

Зноскі

  1. Магчыма, што самы высокі чалавек у гісторыі.
  2. Гэтая лічба, паводле «Помнікаў…», была пацверджаная нямецкім антраполагам Ф. фон Лушанам у 1903; але паводле пераказу звестак фон Лушана і Лісаўэра ў артыкуле дэ Хердэра, рост Махнова складаў 238 см (спасылка на Der Riese Machnow. Ztschr Ethnologie 35:479-481, 1903). Сустракаецца лічба 254 см, напр., на надмагільным помніку, але яна, відавочна, недакладная, бо тычыцца росту Ф. М. у 16-гадовым узросце.
  3. 1 2 Белорусу поставят памятник как самому высокому человеку в мире(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне