wd wp Пошук:

Акрамегалія

Акрамега́лія (ад грэч.: ἄκρος — канечнасць і грэч.: μέγας — вялікі) — хвароба, якая характарызуецца празмерным ростам рук, ступняў і асабліва касцей твару, што прыводзіць да развіцця масіўнай ніжняй сківіцы і цяжкіх надброўяў.

Выклікаецца залішняй сакрэцыяй(руск.) бел. гармону росту (самататрапіну)(руск.) бел. пры ацыдафільнай пухліне гіпофіза. Лішкі самататрапіну выклікаюць таксама гіпафізарны дыябет, абумоўлены тармажэннем сакрэцыі інсуліну. Акрамегалія назіраецца ў маладым узросце, развіваецца паступова, доўгія гады. Суправаджаецца болем галавы, палавой слабасцю, спыненнем менструацый, парушэннем зроку(руск.) бел..

Лячэнне: рэнтгенаўскае апрамяненне, хірургічнае выдаленне пухліны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Эндакрынныя захворванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара