wd wp Пошук:

Фёдар Андрэевіч Крыловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крыловіч.

Фёдар Андрэявіч Крыловіч (23 сакавіка 1916, Мінск, Расійская імперыя — 7 лістапада 1959, Асіповічы, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі савецкі партызан, адзін з арганізатараў Асіповіцкага камуністычнага падполля, кіраўнік партызанскай дыверсійнай групы ў гады Вялікай Айчыннай і Другой Сусветнай войнаў у Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Андрэя Андрэявіча Крыловіча, які працаваў у Мінске чыгуначнікам, кандуктарам цягнікоў.

Паступіў у Віцебскі электратэхнікум, але з-за цяжкага матэрыяльнага становішча сям’і вучобу кінуў. Каб дапамагчы сям’і працаваў адразу у двух месцах: электрыкам на чыгуначнай электрастанцыі ў Асіповічах і адначасова памочнікам упаўнаважанага ў гарадскім аддзеле фізкультуры і спорту.

З 1937 па 1940 гады служыў у радах РСЧА. Скончыў школу сувязістаў ва Ульянаўску, у званні сяржанта ваяваў на Халхін-Голе і ля возера Хасан. Удзельнік савецка—фінляндскай вайны, 1939—1940. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Асіповічы.

Застаўся электраманцёрам і пасля прыхода немцаў, якія 30 чэрвеня 1986 года занялі горад Асіповічы — вузлавую станцыю, якая стала падчас акупацыі важнай базай Вермахту. Тут размяшчаліся склады, фарміраваліся ці разгружаліся мноства варожых ваенных эшалонаў.

але ўжо ў ліпені 1941 Ф. Крыловіч наладзіў сувязь з партызанамі, аў жніўні арганізаваў у Асіповічах падпольную камсамольскую групу, якая ўвайшла ў склад Асіповічскага камуністычнага падполля.

«Дыверсія Крыловіча»

Сакратар Магілёўскага падпольнага абкама ЛКСМБ, упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ у зоне Асіповічы — Бабруйск Павел Валожын са складу партызанскага атраду «Храбрацы» НКУС БССР (кіраўнік — Аляксандр Маркавіч Рабцэвіч), які дзейнічаў тады ў Бабруйскім і Асіповічскім раёнах Беларусі, вясной 1943 года сустрэўся з Фёдарам Крыловічам і даручыў яму пашырыць масштаб дыверсій і актаў сабатажу на станцыі і ў горадзе, узарваць эшалон з палівам у Магілёскім (Паўночным) вагонным парку станцыі Асіповічы.

Каб атрымаць доступ да эшалона, які прыбыў на станцыю ў ноч на 30 ліпеня 1943 года, падпольшчык пашкодзіў электраправодку уваходнага светлафору, а калі яго выклікалі для рамонту, усталяваў дзьве міны на цыстэрнах у пачатку і канцы чыгуначнага саставу ворага. У выніку выбуху і ўзнікшага пасля яго пажару былі знішчаны адразу чатыры ваенных эшалоны з боепрыпасамі і тэхнікай: згарэлі 63 вагоны са снарадамі, авіябомбамі, танкамі «Тыгр» і «Пантэра», 23 платформы з бензінам, 8 цыстэрнаў з аўтамаслам, 15 вагонаў с запасамі харчавання, 5 паравозаў, кран для падачы вуглю, вугальны склад, станцыйныя пабудовы[1]. Загінула каля 50 нямецкіх салдатаў[2]. Напрацягу 10 гадзін над горадам бушавала полымя. Спужаўшыся выбухаў, разбеглася і ахова размешчанага паблізу лагера ваеннапалонных, а зняволеныя сыйшлі ў лес да партызанаў.

Праведзеная аперацыя, вядомая як «Дыверсія Крыловіча» стала адной з буйнейшых дыверсій усёй Другой сусветнай вайны. У фундаментальным творы «Гісторыя Другой сусветнай вайны 1939—1945» 9Москва, 1976, том 7, с. 314) сказана:

«…у ноч на 30 ліпеня камсамолец-падпольшчык Фёдар Крыловіч з аператыўнай групы „Храбрацы“ здзейсніў на Магілёўскім чыгуначным вузле буйную дыверсію.»

Пасля выбуху Фёдар Крыловіч сыйшоў з гораду у 1-ую Бабруйскую партызанскую брыгаду, камандаваў якой В. І. Лівенцаў. Узначаліў у атрадзе дыверсійную групу, здзейсніў шэраг паспяховых аперацый. Атрымаў некалькі раненняў і кантузій.

За паспяховае правядзенне гэтай аперацыі Фёдар Крыловіч, пазней, у 1949 годзе быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

Пасляваенны перыяд

Пасля заканчэння вайны з верасня 1945 года працаваў старэйшым электраманцёрам на станцыі Асіповічы. Памер у 1959 годзе ў беднасці і забыцці, не дачакаўшыся прызнання яго заслуг[3].

Памяць

Зноскі

  1. Крылович, Фёдор Андреевич Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Згодна з нямецкім дакументам, загінула 4 чалавека, паранены — 33.
  3. За паспязовае правядзенне асіповічскай дыверсіі ў пачатку 1944 года званні Героеў Савецкага Саюза атрымалі трое кіраўнікоў з розных партызанскіх ведамстваў: А. М. Рабцэвіч, В. І. Лівенцаў і М. Ф. Каралёў. Ф. Крыловіч атрымаў Медаль «Партызану Айчыннай вайны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Асіповічах
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі баёў на Халхін-Голе
Катэгорыя·Удзельнікі баёў на возеры Хасан
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Дыверсанты
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»