wd wp Пошук:

Фрэнк Дзювенек

Фрэнк Дзювенек (англ.: Frank Duveneck; 9 кастрычніка 1848, Ковінгтан — 3 студзеня 1919, Цынцынаці) — амерыканскі мастак, скульптар, графік і педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і нямецкіх эмігрантаў. Пасля смерці яго бацькі, Бернгарда Дэкера, маці Фрэнка выйшла замуж другі раз, і хлопчык узяў прозвішча айчыма. Вывучаў жывапіс у Цынцынаці.

У 1869 годзе Дзювенек з’язджае ў Германію і паступае ў Каралеўскую акадэмію мастацтваў у Мюнхене, у клас Уільяма Чэйза. Па заканчэнні вучобы адкрывае ў Мюнхене ўласную мастацкую майстэрню. У 1873 годзе Дзювенек вяртаецца ў Амерыку і два гады выкладае ў Механічным інстытуце Агая. У 1875 ён зноў у Мюнхене, у 1876 годзе мастак едзе ў Парыж, а на наступны год — на дзевяць месяцаў у Венецыю. У 1879 ён здзяйсняе новае падарожжа ў Італію. У 1886 годзе Дзювенек ажаніўся са сваёй вучаніцай, 20-гадовай ураджэнкай Бостана, мастачкай Элізабет Бут (якая жыла ў той час у Фларэнцыі і вучылася жывапісу ў Дзювенека). Праз два гады Элізабет памірае ў Парыжы ад запалення лёгкіх. Перажыўшы гэтую трагедыю, Фрэнк на час пакідае жывапіс і звяртаецца да скульптуры.

Вярнуўшыся ў ЗША, мастак селіцца ў Цынцынаці, дзе і застаецца да канца сваіх дзён, працуючы выкладчыкам у мясцовай Акадэміі мастацтваў. Сярод яго вучняў варта адзначыць Джона Александэра, Джозефа Радэфера дэ Кампа, Кеньёна Кокса, Джона Генры Твахтмана.

На пачатку свайго творчага шляху Ф. Дзювенек піша пераважна партрэты ў рэалістычнай манеры. Пасля знаходжання ў Францыі і Італіі ён стварае таксама пейзажы і бытавыя сцэнкі, паступова эвалюцыянуючы ў бок імпрэсіянізму. Пісаў як карціны алеем, так і афорты.

З 1905 года — член Нацыянальнай акадэміі дызайну. У 1915 годзе работы Ф. Дзювенека выстаўляліся на Сусветнай выставе ў Сан-Францыска.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/25140 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Frank Duveneck
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. Frank Duveneck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Цынцынаці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1848 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Агая
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кентукі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў