wd wp Пошук:

Фрыц Лондан

Фрыц Вольфганг Лондан (ням.: Fritz Wolfgang London; 7 сакавіка 1900 — 30 сакавіка 1954) — нямецкі фізік-тэарэтык. Яго фундаментальны ўклад у тэорыю хімічнай сувязі і міжмалекулярных сіл (лонданаўскія дысперсійныя сілы) лічацца сёння класічнымі і разглядаюцца ў сучасных падручніках па фізічнай хіміі.

Разам з сваім братам Хайнцам Лонданам зрабіў значны ўклад у разуменне электрамагнітных уласцівасцяў звышправоднасці (Ураўненне Лонданаў).

Біяграфія

Лондан нарадзіўся ў Брэслаў, Сілезія, Германія (цяпер Вроцлаў, Польшча) у сям’і Франца Лондана (1863—1917). Пасля прыходу да ўлады нацыстаў ён губляе пасаду ў Берлінскім універсітэце з-за яўрэйскага паходжання. Займаючы часова пасады ў Англіі і Францыі, ён канчаткова эмігруе ў Злучаныя Штаты ў 1939 годзе. У 1945 годзе ён атрымлівае грамадзянства ЗША. Да канца свайго жыцця быў прафесарам ва Універсітэце Дзьюка. У 1953 годзе быў узнагароджаны медалём Лорэнца. Памёр Лондан у 1954 годзе ў горадзе Дарэм, Паўночная Караліна.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119272644 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. London, Fritz - Deutsche Biographie Праверана 27 красавіка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 30 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уроцлаве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Дзьюка
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Лорэнца
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночнай Караліне