wd wp Пошук:

Фрыц Альберт Ліпман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліпман. Фрыц Альберт Ліпман (англ.: Fritz Albert Lipmann, 12 чэрвеня 1899 — 24 ліпеня 1986) — нямецка-амерыканскі біяхімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1953 годзе сумесна з Хансам Крэбсам за адкрыццё каферменту А.

Ліпман нарадзіўся ў Кёнігсбергу ў яўрэйскай сям’і. Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Кенігсберга, Берліна і Мюнхена. Атрымаўшы навуковую ступень у Берліне ў 1924 годзе ён вярнуўся ў Кёнігсберг каб вывучаць хімію ў прафесара Ганса Меервейна. У 1926 годзе ён далучыўся да Ота Меерхофа ў Інстытуце імя Кайзера Вільгельма ў Берліне, каб атрымаць ступень доктара філасофіі. Затым ён пайшоў за Меерхофам ў Гайдэльберг у Інстытут Медыцынскіх Даследаванняў імя Кайзера Вільгельма.

З 1939 года жыў і працаваў у ЗША. У 1941 годзе паказаў, што асноўным пераносчыкам энергіі ў клетцы з’яўляецца АТФ. З 1949 па 1957 год ён быў прафесарам біяхіміі ў Медыцынскай Школе Гарвардскага ўніверсітэта. З 1957 года ён выкладаў і вёў даследаванні ў Ракфелераўскім універсітэце ў Нью-Ёрку. У 1966 годзе ўзнагароджаны «Нацыянальным медалём за навуковыя дасягненні».

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118728512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Біяхімікі Германіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёнігсбергу
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы