Фрыдрых Герштэкер (10 мая 1816, Гамбург — 31 мая 1872, Браўншвайг) — нямецкі пісьменнік і падарожнік. Аўтар падарожных нарысаў: «Падарожжы і паляванне ў Злучаных Штатах Паўночнай Амерыкі» (т. 1-2, 1844), «Падарожжы вакол свету» (т. 1-6, 1847—1848), «Карціны Місісіпі» (т. 1 — 3, 1847-48), «Падарожжы» (т. 1-5, 1853—1854). Яго раманы «Разбойнікі Місісіпі» (т. 1-3, 1848), «У Амерыку!» (1855), «Золата» (т. 1-3, 1858), «Калонія» (т. 1-3, 1864), «Маці» (т. 1-3, 1867), а таксама «Каліфарнійскія нарысы» (1856) насычаны багатым этнаграфічным матэрыялам.