wd wp Пошук:

Фрыдрыхсгайн

Гэты артыкул — пра раён Берліна. Пра парк гл. Народны парк Фрыдрыхсгайн. Фрыдрыхсгайн (ням.: Friedrichshain — «гай Фрыдрыха») — адміністрацыйны раён Берліна ў складзе акругі Фрыдрыхсгайн-Кройцберг. Да адміністрацыйнай рэформы, праведзенай у Берліне ў 2001 годзе, з’яўляўся самастойнай адміністрацыйнай акругай. На поўначы раёна размяшчаецца гарадскі парк Фрыдрыхсгайн, які даў назву раёну, што працягнуўся на поўдзень да берага Шпрэе. Фрыдрыхсгайн лічыцца прыкладам джэнтрыфікацыі ў Берліне.

Гісторыя

Мост Обербаўмбруке злучае раёны Фрыдрыхсгайн і Кройцберг

На тэрыторыі раёна Фрыдрыхсгайн размяшчаюцца гістарычныя кварталы Штралаўскае прадмесце, Боксгаген, Штралау, Самарытэрфіртэль і ўсходняя частка Кёнігсштата, а таксама калонія Фрыдрыхсберг, якая некалі адносілася да раёна Ліхтэнберг . Да 1920 года раён дзяліла ўпоперак гарадская мяжа, пра што нагадваюць назвы Франкфурцкая брама і Обербаўмбруке.

У дваццатыя-трыццатыя гады ХХ стагоддзя Фрыдрыхсгайн быў апорай сацыял-дэмакратаў і камуністаў. Прыход да ўлады нацыянал-сацыялістаў суправаджаўся тут крывавымі сутыкненнямі са штурмавікамі, падчас якіх быў забіты Хорст Весель. Нацыянал-сацыялісты скарысталіся яго смерцю для барацьбы з палітычным іншадумствам. У 19331945 гадах Фрыдрыхсгайн насіў назву Хорст-Весель-Штат (Горад Хорста Веселя). У 1930-я гады насельніцтва Фрыдрыхсгайна налічвала 340 тыс. чалавек. Да Другой сусветнай вайны і ў ГДР Фрыдрыхсгайн быў рабочым раёнам, дзе размяшчаліся шматлікія прамысловыя прадпрыемствы. У 1945 годзе раён панёс сур’ёзныя страты пры бамбардзіроўках і падчас вулічных баёў. Практычна цалкам разбураная Франкфуртэр-алее была адноўлена ў ГДР першапачаткова як алея Сталіна, а пазней пераназвана ў 1961 годзе ў Карл-Маркс-алее. Забудова Карл-Маркс-алее знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік архітэктуры. У апошнія гады была праведзена маштабная рэканструкцыя вуліцы.

Папулярным месцам адпачынку берлінцаў з’яўляецца Народны парк Фрыдрыхсгайн з фантанам казак, пабудаваным у 1913 годзе па праекце гарадскога архітэктара Берліна Людвіга Гофмана[1].

У Фрыдрыхсгайне размяшчаецца адзін з найбуйнейшых чыгуначных вакзалаў цягнікоў далёкага накіравання — Остбанхоф, які, аднак, часткова страціў сваё значэнне пасля ўвядзення ў эксплуатацыю ў 2006 годзе Цэнтральнага вакзала Берліна. Іншым важным транспартным вузлом на тэрыторыі Фрыдрыхсгайна з’яўляецца вакзал Осткройц, штодзённы пасажыраабарот якога складае каля 100 тысяч пасажыраў.

Славутасці

Літаратура

Зноскі

  1. Ausgewählte Grünanlagen in Friedrichshain-Kreuzberg
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Раёны Берліна
Катэгорыя·Раёны Берліна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96