wd wp Пошук:

Фрыда Давыдаўна Гурэвіч

Фрыда Давыдаўна Гурэвіч (руск.: Фрида Давыдовна Гуревич) (1 студзеня 1912, Рыга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Латвія) — 8 верасня 1988, Ленінград, СССР) — савецкі археолаг, доктар гістарычных навук.

Біяграфія

Нарадзілася у сям’і гэбрэяў-рамеснiкаў, якія паходзiлi з мястэчка Прэйлі Дзвінскага павету. У 1932 годзе Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна. З 1937 да 1958 гады працавала ў Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР. У 1937 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Саксонское восстание 1073—1075 гг.». У гады Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Татарстане і Узбекістане. З 1959 года пачала працаваць у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР.

Сям’я

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Вывучала помнікі археалогіі Панямоння I-га тысячагоддзяXIV ст. Выказала меркаванне, што да апошніх стагоддзяў I-га тысячагоддзя Беларускае Панямонне засялялі ўсходнебалцкія плямёны, а ўсходнія славяне з’явіліся туі у канцы I-га тысячагоддзя і ў пачатку II-га тысячагоддзя, якія заснавалі свае паселішчы: неўмацаваныя ў X ст., умацаваныя ў XI ст.

У выніку вывучэння старажытнага Навагрудка, раскопак на яго пасадзе і дзядзінцы, а таксама на грунтавым і курганным могільніках (1956—1963, —1965—1978, 1984—1985 гады) даказала, што на старонкі летапісаў горад трапіў больш як на 2 ст. пазней сапраўднага ўзнікнення, што неўмацаваныя паселішчы на пасадзе ўзніклі ў сярэдзіне X ст., на дзядзінцы — XI ст.

Па матэрыялах іншых археолагаў і гісторыкаў распрацоўвала пытанні ўзнікнення і развіцця старажытных гарадоў Верхняга Панямоння.

Працы

Кнігі і брашуры

Артыкулы

Літаратура

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Археолагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рызе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула