wd wp Пошук:

Франчэска Гвічардзіні

Франчэска Гвічардзіні (італ.: Francesco Guicciardini; 6 сакавіка 1483, Фларэнцыя — 22 мая 1540, Арчэтры) — італьянскі гісторык, філосаф-гуманіст, палітычны дзеяч.

Біяграфія

У 1511—1514 гг. пасол Фларэнцыі ў Іспаніі, у 1516—1534 гг. намеснік папы ў Мадэне, Раманье, Балонні. У «Гісторыі Італіі» (напісанай у 1537—1540 гг.) даў гісторыю не асобных італьянскіх дзяржаў, а ўсёй краіны як адзінага цэлага, выступаў за нацыянальнае і дзяржаўнае аб’яднанне Італіі. Асноўным рухавіком гісторыі лічыў эгаістычныя памкненні людзей.

Выступаў за ўсеагульнае развіццё чалавека, які знаходзіцца, на яго думку, ва ўмовах пастаяннай цыклічнай змены грамадства. Гвічардзіні быў праціўнікам астралогіі, у сваіх творах крытыкаваў крывадушнасць манаства, папства, царквы, прапаноўваў праект замены рэлігіі ўзаемаадносінамі добрасуседскай выгады («Нататкі палітычныя і грамадзянскія», напісаныя ў 1525—1529 гг., апублікаваныя ў 1576 годзе).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  3. 1 2 3 4 5 Jodogne P., Benzoni G. Francesco Guicciardini // Dizionario Biografico degli Italiani — 2004. — Vol. 61.
  4. 1 2 Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
  5. 1 2 Гвиччардини Франческо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1540 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі Адраджэння
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Гісторыкі Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Фларэнцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1483 годзе