wd wp Пошук:

Франц Адамавіч Клінцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клінцэвіч. Франц Адамавіч Клінцэвіч (15 чэрвеня 1957, в. Крэйванцы, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — расійскі палітык, член Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі — прадстаўнік ад адміністрацыі Смаленскай вобласці з 29 верасня 2015 года; кіраўнік Камітэта па абароне і бяспецы Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі з 30 верасня 2015 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Крэйванцы[1] (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям’і. У 1972 годзе скочыў Крэйванцаўскую васьмігадовую школу, у 1974 годзе — сярэднюю школу № 1 у Ашмянах. Са снежня 1974 года па студзень 1975 года да прызыву на вайсковую службу працаваў настаўнікам фізкультуры, чарчэння i малявання ў Крэйванцэўскай сельскай васьмігадовай школе. У 1975 годзе прызваны на службу ва Узброеныя сілы СССР i накіраваны ў разведвальны батальён гарнізона ваеннага гарадка Печы горада Барысава.

У 1976 годзе накіраваны ў Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танка-артылерыйскае вучылішча. Пасля сканчэння вучылішча, з 1980 па 1985 гады служыў на розных пасадах у паветрана-дэсантных войсках. З 1985 года вучыўся ў Ваенным інстытуце замежных моў. Пазней служыў у Афганістане (у 345-м асобным парашутна-дэсантным палку ПВД), быў слухачом Ваенна-палітычнай акадэміі імя Леніна, намеснікам камандзіра парашутна-дэсантнага палка ў горадзе Капсукасе.

З 1992 года — у Маскве. Спачатку быў вядучым спецыялістам урадавай камісіі па сацыяльнай абароне ваеннаслужачых, затым — старшым афіцэрам упраўлення камандуючага паветрана-дэсантнымі войскамі, з 1994 года — старшыня праўлення Расійскага Саюза ветэранаў Афганістана (адначасова з’яўляўся членам Прэзідэнцкага Савета, членам рэдкалегіі часопіса «Палітыка»). Да 1997 года знаходзіўся на ваеннай службе ў шэрагах Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. У 2004 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

З 1999 па 2015 гады — дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Быў намеснiкам кiраўнiка думскай фракцыi «Адзіная Расія».

З 29 верасня 2015 года — член Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі — прадстаўнік ад адміністрацыі Смаленскай вобласці.

Узнагароды

Зноскі

  1. Старонкі гісторыі Крэйванцаўскай базавай школы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ашмян
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Кандыдаты псіхалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Члены «Адзінай Расіі»
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VI склікання
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)