wd wp Пошук:

Франц Іозеф Галь

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галь.

Франц Іозеф Галь

Франц Іозеф Галь (ням.: Franz Joseph Gall; 9 сакавіка 1758, Ціфенбрун, Аўстрыя — 22 жніўня 1828, Мон-Руж, каля Парыжа) — аўстрыйскі ўрач і анатам, стваральнік фрэналогіі.

На аснове анатамічных даследаванняў і шматлікіх назіранняў над рознымі групамі людзей Галь прыйшоў да высновы, што цэнтры душэўнага жыцця сканцэнтраваны не ў жалудачках мозгу, як тады лічылі, а ў мазгавых звілінах. Анатамічныя працы Галя мелі даследчую аснову, у той жа час прапанаваная ім класіфікацыя псіхічных здольнасцяў была зусім адвольнай. Гэтак жа адвольнымі былі і меркаванні Галя аб лакалізацыі гэтых здольнасцяў у розных участках вялікіх паўшар’яў мозгу, хоць сама ідэя лакалізацыі псіхічных функцый з’явілася важным этапам у тэорыі псіхалогіі. Галь лічыў, што адрозненні ў мазгавых звілінах павінны адбівацца на знешняй форме чэрапа, а па гэтых апошніх можна судзіць аб псіхічных здольнасцях чалавека. Гэтыя меркаванні і ляглі ў аснову фрэналогіі, якая атрымала ў 19 ст. велізарную папулярнасць. Фізіялагічныя даследаванні паказалі беспадстаўнасць фрэналогіі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118537245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118537245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118537245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Медыкі Аўстрыі
Катэгорыя·Анатамы Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1828 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Фрэналогія
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных