wd wp Пошук:

Францішак Юндзіл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юндзіл. Францішак Уладзіслававіч Юндзіл (1825, фальв. Югалін, Слонімскі павет, цяпер Івацэвіцкі раён — 13 ці 14 лютага 1865, Парыж) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў у Беларусі і Польшчы.

Біяграфія

Са старадаўняга шляхецкага роду герба «Лебедзь». Быў сынам Уладзіслава Юндзіла і яго жонкі Багумілы з Сухадольскіх(руск.) бел. герба «Яніна»(руск.) бел.[2].

Служыў у кавалерыіі царскай арміі. Уваходзіў у гурток польскіх афіцэраў у Пецярбургу(польск.) бел.[3]. У 1858 годзе выйшаў у адстаўку ў званні ротмістра, вярнуўся на радзіму.

Прымкнуў да Гродзенскай рэвалюцыйна–дэмакратычнай арганізацыі, быў у коле прыхільнікаў і аднадумцаў К. Каліноўскага. Падтрымаў Каліноўскага, які ўзяў курс на дасягненне самастойнасці і раўнапраўя ва ўзаемадачыненнях Літоўскага правінцыяльнага камітэта і Цэнтральнага нацыянальнага камітэта у Варшаве, за прадастаўленне Літве і Беларусі права на самавызначэнне. Сумесна з Каліноўскім адстойваў палітычную суверэннасць Літвы–Беларусі. Паўплываў на В. Урублеўскага, які, па ўспамінах Б. Шварцэ(польск.) бел., «дазволіў адцягнуць сябе гродзенскаму Юндзілу і перастаў падпарадкоўвацца Варшаве…».

У маі 1863 года быў прызначаны на пасаду ваеннага начальніка Слонімскага павета, стаў на чале атрада колькасцю каля 300 чалавек. Атрад Слонімскага павета базіраваўся ў Мілавідах, якія на нейкі час сталі адным з галоўных цэнтраў паўстання. Сюды сцягваліся паўстанцкія атрады іншых паветаў, 21 мая 1863 года ў Мілавіды прыехаў К. Каліноўскі для агляду паўстанцкіх сіл. 22 мая 1863 Ф. Юндзіл удзельнічаў у бітве пад Мілавідамі. Потым некалькі месяцаў рабіў партызанскія паходы па Слонімскім і суседніх паветах, у ліпені перайшоў на Палессе. Вымушаны знізіць баявую актыўнасць, паколькі не атрымліваў папаўнення атрада з боку сялян, меў недахоп зброі і рыштунку. Быў абвінавачаны ў адмове ад барацьбы з карнікамі ўрадавых войск, але апраўданы судом. У жніўні 1863 года перадаў камандаванне слонімскім атрадам Яну Калупайлу і выехаў у Польшчу. У кастрычніку 1863 года прыбыў у Кракаў, дзе са снежня займаў пасаду каменданта горада, а са студзеня 1864 быў ваенным арганізатарам паўстанцкіх войск кракаўскай акругі. Ад кіраўніцтва паўстаннем атрымаў званне падпалкоўніка.

З–за хваробы ў сакавіку 1864 года з’ехаў у Францыю. Памёр ад сухотаў ў Парыжы.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 16 сакавіка 2022.
  2. Паводле іншых крыніц быў сынам Віктара Юндзіла (1790—1862) і Тэрэзы Ціхоцкай (1799—1858).
  3. Księga pamiątkowa opracowana staraniem Komitetu Obywatelskiego w czterdziestą rocznicę powstania r. 1863/1864, Lwów 1904, s. 11.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Юндзілы (род)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў 1865 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1825 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Род Юндзілаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных