wd wp Пошук:

Францішак Леапольдавіч Вярэнька

Францішак Леапольдавіч Вярэнька (15 сакавіка 1862, маёнтак Пуцілкавічы, цяпер вёска ва Ушацкім раёне, Віцебская вобласць — 4 сакавіка 1892) — беларускі археолаг і краязнавец[1].

Біяграфія

Скончыў гімназію ў Мінску (1881 г.), Варшаўскі ўніверсітэт (1887 г.). У 1886 г. за навуковую працу па народнай медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём. Запісваў легенды і паданні роднага краю. У ваколіцы в. Пуцілкавічы выявіў 9 гарадзішчаў жалезнага веку (каля вёсак Гваздв, Вялікія Бірукі) і каля 50 курганных могільнікаў, селішчы каля вёсак Малыя Дольцы і Афераўшчына; у курганна-жальнічным могільніку раскапаў 36 пахаванняў[1].

Навуковая дзейнасць

Рукапісы прац пра гэтыя даследаванні «Курганы ў Пуцілкавічах» і «Курганы і два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археалагічныя карты і частка раскопак зберагаюцца ў Археалагічным музеі Кракава(польск.) бел.[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Веренько Франциск // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 110. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка