Не блытаць з Фракійскім універсітэтам у Балгарыі.
Фракійскі ўніверсітэт імя Дэмакрыта (грэч.: Δημοκρίτειο Πανεπιστήμιο Θράκης) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з кампусамі ў гарадах Камаціні, Ксанці, Александрупаліс і Арэсціяс.
Названы ў гонар антычнага філосафа Дэмакрыта. Універсітэт знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці і з’яўляецца цалкам самакіруемым. Такім чынам, ён кантралюецца і субсідуецца дзяржавай і Міністэрствам адукацыі і рэлігійных спраў Грэцыі. Універсітэт адыгрывае важную ролю ва ўмацаванні нацыянальнай і культурнай самабытнасці рэгіёну Фракія.