wd wp Пошук:

Фердынанд Ходлер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ходлер. Фердынанд Ходлер (Годлер) (ням.: Ferdinand Hodler; 14 сакавіка 1853, Берн — 19 мая 1918, Жэнева) — швейцарскі мастак. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «мадэрну».

«Дрывасек» (1910). Мастацкі музей. Берн

Пісаў пейзажы, партрэты ў духу рэалізму. У 1875 наведаў Базель, вывучыўшы там творчасць Ханса Хольбейна Малодшага, асабліва скрупулёзна яго карціну «Мёртвы Хрыстос», што абумовіла ў далейшым яго ўвагу да тэмы смерці. У працах 1890-х гадоў прасочваецца ўплыў некалькіх жанраў, у тым ліку сімвалізму і «мадэрну». Ходлер распрацаваў стыль, які назваў «паралелізм», які характарызуецца сіметрычным размяшчэннем фігур у танцавальных або рытуальных позах.

Ходлер вядомы сваімі карцінамі, якія паказваюць людзей падчас працы. Адна з карцін — «Дрывасек» — была надрукаваная на купюрах наміналам 50 швейцарскіх франкаў, выпушчаных у 1911 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Ferdinand Hodler
  3. 1 2 3 Ходлер Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Жэневе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берне
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жэневе
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных