wd wp Пошук:

Фенрыр

Фенрыр адгрызае руку Цюру

Фенрыр (стар.-сканд.: Fenrir, Fenrisúlfr, Hróðvitnir) — у германа-скандынаўскай міфалогіі велізарны воўк, дзіця Локі і волаткі Ангрбоды[1].

Вораг багоў Фенрыр (Жудасны воўк) быў другім з дзяцей Локі. Першапачаткова багі палічылі яго недастаткова небяспечным і дазволілі жыць у Асгардзе. Воўк вырас сярод асаў і стаў настолькі вялікі і жудасны, што карміць яго адважваўся толькі Цюр, бог вайсковай адвагі. Каб засцерагчы сябе, асы вырашылі скаваць Фенрыра ланцугом, але магутны воўк лёгка рваў самыя моцныя ланцугі (Ледзінг і Дромі). У рэшце рэшт асам хітрасцю ўсё ж удалося скаваць Фенрыра чароўным ланцугом Глейпнір, якую гномы зрабілі з шуму каціных крокаў, жаночай барады, каранёў гор, мядзведжых жыл (у старажытнасці сухажыллям прыпісвалі ўласцівасці нерваў), рыбінага дыхання і птушынай сліны. Усяго гэтага больш няма ў свеце. Глейпнір была тонкая і мяккая, як шоўк. Але, каб воўк дазволіў надзець на сябе гэты ланцуг, Цюру прыйшлося ўкласці руку яму ў пашчу ў знак адсутнасці злых намераў. Калі Фенрыр не змог вызваліцца, ён адкусіў руку Цюра. Асы прыкавалі Фенрыра да скалы глыбока пад зямлёй і ўваткнулі меч паміж яго сківіцамі.

Ручка (мяча) уперлася пад язык, а лязо — у паднябенне. І так распірае меч яму сківіцу. Дзіка ён вые, і бяжыць сліна з яго пашчы ракою, што клічацца Вон. І так ён будзе ляжаць, пакуль не прыйдзе канец свету.

У дзень Рагнарока, згодна з прадраканнем Вёльвы, Фенрыр разарве свае кайданы (паводле «Старэйшай Эды»). У фінале бітвы Фенрыр заб’е Одзіна, а за свайго бацьку адпомсціць Відар — старажытнаскандынаўскі бог помсты і бязмоўя, сын Одзіна і веліканшы Грыд.

Нягледзячы на гэта прароцтва, асы не забілі Фенрыра, таму што «так шанавалі багі сваё свяцілішча і свой прытулак, што не хацелі апаганьваць іх крывёю ваўка».

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь / Под ред. А. М. Прохорова. — СПб.: Норинт, 1998. — 1456 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-160-2, ISBN 5-7711-0004-8.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Германа-скандынаўская міфалогія
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта