wd wp Пошук:

Ангрбода

Ангрбода (на заднім плане) і яе дзеці: Ёрмунганд, Фенрыр і Хель. Эміль Доплер, 1905

Ангрбода, або Ангербода (стар.-сканд.: Angrboða, літаральна: Тая, што прыносіць гора) — у германа-скандынаўскай міфалогіі волатка, якая нарадзіла ад Локі траіх дзяцей.

Паводле адных паданняў, Ангрбода жыла ў Жалезным лесе, згодна з іншымі (Бачанне Гюльві) яна была з Ётунхейма. Ад Локі ў яе з’явіліся на свет воўк Фенрыр, змей Ёрмунганд (Miðgarðsormr) і дзяўчынка Хель. Таксама лічыцца маці чатырохвокага сабаку Гарма[1]. Калі Одзін даведаўся аб дзецях Локі, ён адправіў Тора забраць іх у Асгард, каб асабіста вырашыць іх лёс.

У далейшых апавяданнях Ангрбода не згадваецца.

У Старэйшай Эдзе адносна яе ёсць такія радкі:

Сядзела старая

ў жалезным лесе

і спарадзіла там

Фенрыра род.

Зноскі

  1. Энциклопедия сверхъестественных существ / Кирилл Королев. — М.: Эксмо; СПб.: Мидгард, 2005. — 717 с. — ISBN 5-699-10432-1
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ётуны
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Германа-скандынаўская міфалогія