wd wp Пошук:

Феміда

Феміда, Тэміда, Тэміс (ст.-греч. Θέμις) — у старажытаагрэчаскай рэлігіі і міфалогіі багіня правасуддзя, тытаніда.

Лічылася дачкой Урана і Геі, другой законнай жонкай Зеўса. Паводле адной з версій міфа, Феміда — маці Праметэя.

Старажытны жывапіс і скулыптура паказвалі Феміду жанчынай з павязкай на вачах (сімвал непрадузятасці), з рогам багацця і шалямі ў руках.

У пераносным сэнсе «Феміда», «шалі Феміды» — справядлівае правасуддзе, закон.

Зноскі

  1. Любкер Ф. Rhea // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1153–1154.
  2. 1 2 3 Гесіёд 904 // Θεογονία — 0700.
  3. 1 2 3 Любкер Ф. Μοῖρα // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 878–879.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Багі справядлівасці і правасуддзя
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тытаны
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных