wd wp Пошук:

Фелікс Зальтэн

Фелікс Зальтэн (ням.: Felix Salten; 6 верасня 1869 — 8 кастрычніка 1945) — аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1869 ў Будапешце ў яўрэйскай сям’і, імя пры нараджэнні — Зігмунд Зальцман. Ва ўзросце 4 тыдняў пераехаў з сям’ёй у Вену. Калі Феліксу споўнілася 16 гадоў, яго бацька збанкрутаваў, і Фелікс, кінуўшы вучобу ў школе, стаў працаваць страхавым агентам і адначасова спрабаваць свае сілы ў літаратуры. Удзельнічаў у літаратурнай суполцы Маладая Вена і праз некаторы час атрымаў пасаду тэатральнага крытыка ў венскіх газетах (Wiener Allgemeine Zeitung, Zeit). У 1900 публікуе першы зборнік сваіх кароткіх апавяданняў. У 1901 аўтар шматлікіх артыкулаў аб тэатры і літаратуры. Пасля захопу Аўстрыі фашысцкай Германіяй Зальтэн з’ехаў у Цюрых ў Швейцарыі. Аўтар драмы «Радавы», антыманархічнай сатыры «Кніга каралёў», раманаў «Вольга Фрогемут», «Бразготкі званочак» і іншых. У 1901 арганізаваў першае ў Вене літаратурнае кабарэ (Jung-Wiener Theater Zum lieben Augustin), якое праіснавала нядоўга.

Захапляўся паляваннем, пільна назіраў за паводзінамі жывёл, што пазней стала асновай яго знакамітай казкі «Бэмбі» (1923), экранізаванай Уолтам Дыснеем у 1942 годзе, і працягу — «Дзеці Бэмбі».

Спасылкі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Felix Salten // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Зальтен Феликс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Felix Salten // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Well, Bambi’s Cousins Are All Here. What Now? // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2008. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 11 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Вены
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Постаці аўстрыйскай журналістыкі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Аўстрыі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка