Прэзідэнцкі савет Лівіі (араб. المجلس الرئاسي ليبيا) — вышэйшы орган выканаўчай улады ў Лiвiі, сфармаваны ў адпаведнасці з умовамі Схірацскага пагаднення, якое было падпісана 17 снежня 2015 году[1].
17 снежня 2015 года ў рамках мірнага ўрэгулявання грамадзянскай вайны ў Лівіі, было падпісана Схірацскае пагаднення, якое мела на ўвазе стварэнне Прэзідэнцкага савета і ўрада нацыянальнай згоды[1]. Таксама Прэзідэнцкі савет павінен прыняць камандаванне Лівійскай нацыянальнай арміі. Пагадненне было аднагалосна адобрана Саветам Бяспекі ААН, які вітаў фармаванне Савета і прызнаў законнасць ўрада Фаіза Сараджа[2].
Старшынёй Прэзідэнцкага савета з’яўляецца Фаiз Аль-Сарадж (з 30 сакавіка 2016 года[3]). 5 красавіка Урад Усеагульнага Нацыянальнага Кангрэсу прыняў рашэнне аб перадачы ўсіх паўнамоцтваў Прэзідэнцкаму савету[4][5][6].
Прэзідэнцкі савет складаецца з дзевяці членаў. Пасяджэння вядзе старшыня разам з трыма намеснікамі, кожны з якога ўяўляе адну з трох гістарычных абласцей Лівіі: Трыпалітанія, Кірэнаіка і Фецан[7][8].
5 лютага 2021 дэлегаты двух супрацьлеглых бакоў абралі ў Жэневе лідараў пераходнага ўрада краіны. Гэты ўрад будзе кіраваць Лівіяй да выбараў, прызначаных на снежань. Прэзідэнцкі савет узначаліў лівійскі дыпламат Мухамед Юніс Манфі, які карыстаецца падтрымкай на ўсходзе краіны. Прэм’ер-міністрам на час пераходнага перыяду прызначаны ўплывовы прадпрымальнік Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе, які падтрымліваецца на захадзе Лівіі[9].