wd wp Пошук:

Фарад

Фара́д (пазначэнне: Ф, F) — адзінка вымярэння электрычнай ёмістасці ў сістэме СІ (да 1978[1] года называлася фара́да).

Фарад роўны электрычнай ёмістасці кандэнсатара, пры якой зарад у 1 кулон стварае паміж абкладкамі кандэнсатара рознасць патэнцыялаў 1 вольт.

1 Ф = 1 Кл/1 В = I·T/U. Ф = А² · с4 · кг−1 · м−2 = Дж/В2 = Кл2/Дж = А · с / В = с/Ом. Адзінка названая ў гонар англійскага фізіка Майкла Фарадэя.

Фарад — вельмі вялікая ёмістасць. На практыке сутыкаюцца з ёмістасцямі, якія вымяраюцца ў мікра- і пікафарадах.

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 Ф дэкафараддаФdaF 10−1 Ф дэцыфараддФdF
10² Ф гектафарадгФhF 10−2 Ф сантыфарадсФcF
10³ Ф кілафарадкФkF 10−3 Ф міліфарадмФmF
106 Ф мегафарадМФMF 10−6 Ф мікрафарадмкФµF
109 Ф гігафарадГФGF 10−9 Ф нанафараднФnF
1012 Ф тэрафарадТФTF 10−12 Ф пікафарадпФpF
1015 Ф петафарадПФPF 10−15 Ф фемтафарадфФfF
1018 Ф экзафарадЭФEF 10−18 Ф атафарадаФaF
1021 Ф зетафарадЗФZF 10−21 Ф зептафарадзФzF
1024 Ф ётафарадІФYF 10−24 Ф ёктафарадіФyF

У тэкстах на мовах, дзе ўжываюць лацінку, вельмі часта пры пазначэнні мікрафарад у тэксце замяняюць літару µ (мю) на лацінскую u (uF замест µF) праз падабенства выгляду і адсутнасці ў раскладцы грэчаскіх літар.

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 321. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·СІ
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum