wd wp Пошук:

Фандака дэі Тэдэскі

Фандака дэі Тэдэскі на карціне Каналета (злева ад канала).
Двор.

Фандака дэі Тэдэскі (італ.: Fondaco dei Tedeschi) — палац у Венецыі, размешчаны на Гранд-канале, паблізу моста Рыяльта. Былы нямецкі падворак.

Аналагічна Фандака дэі Туркі, у XVI стагоддзі ўяўляў сабою будынак для жылля, складавання і гандлю для нямецкіх купцоў.

Палац ствараўся па праекце Джыралама Тэдэска. Будынак мае вялікі ўнутраны двор. Раней на фасадзе палаца былі фрэскі Джарджонэ і Тыцыяна.

У наш час у будынку размяшчаюцца гарадская пошта і тэлеграф.

Напачатку 2012 года кампанія Benetton падпісала пагадненне аб аднаўленні палаца. Вытворца адзежы плануе ператварыць яго ў гандлёвы цэнтр [1].

Зноскі

  1. Benetton пабудуе гандлёвы цэнтр у гістарычнай частцы Венецыі Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палацы Венецыі
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·З’явіліся ў XVI стагоддзі