wd wp Пошук:

Фандака дэі Туркі

Фандака дэі Туркі

Фандака дэі Туркі (італ.: Fondaco dei Turchi) — палац у Венецыі, размешчаны на Гранд-канале. Былы турэцкі падворак.

Будынак з крытымі галерэямі пабудаваны ў XIII стагоддзі ў венета-візантыйскім стылі. Палац быў пабудаваны ў перайманне найбольш раскошным сярэдневізантыйскім будынкам Канстанцінопаля, і ў сваю чаргу з’явіўся прататыпам для шматлікіх венецыянскіх палацаў.

Фандака дэі Туркі да рэстаўрацыі ў 1870 годзе
Фандака дэі Туркі
Фандака дэі Туркі пасля рэстаўрацыі

Назва звязана з турэцкімі купцамі, якім будынак даваўся ў наём ў якасці склада і жылля.

Першапачаткова палац быў у валоданні горада і менавіта тут прымалі Найяснейшага імператара Візантыі, а таксама шматлікіх іншых знакамітых гасцей Венецыі. Пасля таго, як палацам доўгі час валодалі розныя багатыя сям’і Венецыі, з 1621 да 1838 ён стаў уласнасцю турэцкай абшчыны.

Будынак быў цалкам адрэстаўраваны ў XIX стагоддзі, і цяпер у ім знаходзіцца Музей натуральнай гісторыі.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палацы Венецыі
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Італіі
Катэгорыя·З’явіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96