wd wp Пошук:

Мост Рыяльта

Мост Рыяльта
Мост Рыяльта
Мост Рыяльта

Мост Рыяльта (італ.: Ponte di Rialto) — мост у Венецыі праз Гранд-канал.

З’яўляецца самым першым і самым старажытным мостам праз канал. Першапачаткова быў драўляным, быў разбураны ў час бунту, які ўзнік у выніку змовы Баямонтэ Цепола. У 1444 годзе мост абрынуўся, адбудаваны зноў зноў з дрэва ён набыў убудаваны механізм, які дазваляў разводзіць мост для праходу судоў.

Пасля абвалу двух разводных частак моста ў XVI стагоддзі дож Паскуале Чыконья прыняў рашэнне пабудаваць больш трывалае каменнае збудаванне, пад аркадамі якога маглі б размясціцца гандлёвыя крамы. У конкурсе прымалі ўдзел такія знакамітыя архітэктары, як Мікеланджэла, Паладыа і Якопа Сансавіна, але перавага была аддадзена Антоніа дэ Понтэ (Понтэ па-італьянску мост). Мост быў пабудаваны паміж 1588 і 1591 гадамі, і дайшоў у такім выглядзе да нашых дзён. Да 1854 года быў адзіным мостам праз Гранд-канал.

Мост складаецца з адной магутнай аркі даўжынёй 28 метраў, яго максімальная вышыня ў цэнтры - 7,5 метраў. Ён пабудаваны ў самым вузкім месцы Гранд-канала. Мост абапіраецца на 12 тысяч паль, забітых у дно лагуны. На мосце размешчаны 24 крамы, падзеленыя ў цэнтры дзвюма аркамі.

У цяперашні час адзін з самых вядомых мастоў Венецыі.

Я буду купляць у вас, прадаваць вам, хадзіць з вамі, гаварыць з вамі і іншае, але не буду з вамі ні есці, ні піць, ні маліцца… Што новага на Рыальта? — Уільям Шэкспір, “Венецыянскі купец”

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1592 годзе
Катэгорыя·Масты Венецыі
Катэгорыя·Масты Італіі