wd wp Пошук:

Фама Славянін

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Славянін. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Фама.

Фама Славянін (каля 760 — кастрычнік 823) — правадыр аднаго з самых буйных народных антыфеадальных паўстанняў у Візантыйскай імперыі, якое мела месца ў 821—825 гадах.

Біяграфія

Падрабязнасцяў яго біяграфіі захавалася мала. Вядома, ён паходзіў з славян, якія перасяліліся ў Малую Азію, і меў тытул турмарха (военачальніка) адной з фем на гэтым паўвостраве.

Паўстанне пад кіраўніцтвам Фамы, які абвясціў сябе імператарам Канстанцінам VI[1], ахапіла значную частку тэрыторыі Малой Азіі, а таксама балканскія правінцыі імперыі, дзе быў высокі працэнт славянскага насельніцтва (Македонія, Фракія). Прычынай паўстання фармальна стала патрабаванне аднаўлення шанавання ікон, якое за шэсць гадоў да пачатку паўстання было зноў забаронена імператарам-іканаборцам Львом V Армянінам. Фактычнай жа прычынай паўстання стала безабароннае становішча сялян перад новым класам візантыйскіх феадалаў — военачальнікаў-дынатаў, якія падпарадкоўвалі сабе свабодных сялян, патрабуючы ад іх выплаты высокіх падаткаў. У паўстанні ўдзельнічала не толькі славянскае, але таксама грузінскае і армянскае насельніцтва імперыі; паўстанне, паводле некаторых даных, мела некаторую падтрымку з боку Арабскага халіфата.

У снежні 821 года паўстанцкая армія пад кіраўніцтвам Фамы дайшла да Канстанцінопаля і ўзяла яго ў аблогу, якая працягвалася больш за год. Візантыйскі імператар Міхаіл у 823 годзе заклікаў на дапамогу балгарскага хана Амуртага, войскі якога разбілі паўстанцаў пад сценамі візантыйскай сталіцы. Фама з астатнімі войскамі адступіў у Аркадыёпаль, які неўзабаве, аднак, быў узяты візантыйцамі, а сам правадыр паўстанцаў быў выдадзены імператару і пакараны смерцю; асобныя атрады былой арміі Фамы працягвалі ваяваць з візантыйцамі да 825 года. Пасля разгрому паўстання ў Візантыі пачаліся масавыя расправы над выжылымі паўстанцамі і членамі іх сем’яў.

Зноскі

  1. Katarzyna Kobylecka rozmawia z prof. Władysławem Duczko, Tomasz Słowianin i inni, czyli jak podbijaliśmy Europę, audycja Polskiego Radia, zapis audio.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Постаці Візантыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VIII стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў 823 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 760 годзе
Катэгорыя·Правадыры паўстанняў
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі
Катэгорыя·Асобы