Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
У 1961 годзе ў сувязі з імклівым развіццём хімічнай прамысловасці ў БССР Беларускаму лесатэхнічнаму інстытуту была даручана падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў для хімічнага комплексу рэспублікі, а сам Беларускі лесатэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С. М. Кірава.
У 1965 годзе створана кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей на хіміка-тэхналагічным факультэце БТІ ім. С. М. Кірава.
У 1966 годзе утворана кафедра машын і апаратаў хімічных вытворчасцей.
У 1968 годзе на хіміка-тэхналагічным факультэце навучалася ўжо каля 2000 студэнтаў, таму ў 1968 годзе структурнае падраздзяленне было падзелена на два факультэты — Хімічнай тэхналогіі і тэхнікі (ХТіТ) і Тэхналогіі арганічных рэчываў (ТАР).
У 1976 годзе з політэхнічнага інстытута на факультэт ХТіТ былі пераведзены спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія шкла», «Хімічная тэхналогія керамікі і вогнетрывалаў», «Хімічная тэхналогія вяжучых матэрыялаў».
У 1981 годзе была адкрыта спецыяльнасць «Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей».
У 1988 годзе на факультэце ХТіТ былі адкрыты спецыяльнасці «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей» і «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».
У 1989 годзе была адкрыта спецыяльнасць «Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў».
З 1993 па 1996 гадах былі адкрыты спецыяльнасці паліграфічнага профілю. Факультэт павялічыўся колькасна, ў 2000 годзе з яго быў вылучаны факультэт выдавецкай справы і паліграфіі[1].
Кафедры:
Навукова-даследчыя лабараторыі:
Філіялы кафедраў: