wd wp Пошук:

Фазлур Рахман Хан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хан.

Фазлур Рахман Хан (бенг.: ফজলুর রহমান খান, Fozlur Rôhman Khan, англ.: Fazlur Khan) (3 красавіка 1929 — 27 сакавіка 1982) — амерыканскі інжынер-будаўнік, аўтар праектаў чыкагскіх хмарачосаў Віліс Таўэр і John Hancock Center. Выхадзец з Бангладэш, які працаваў на архітэктурную фірму Skidmore, Owings & Merrill, стаў у 1960-я гады найбольш уплывовым спецыялістам у структурным праектаванні вышынных будынкаў.

Біяграфія

Фазлур Хан нарадзіўся ў Дацы, на тэрыторыі Усходняга Пакістана (сучасны Бангладэш). Навучаўся ва ўніверсітэце Калькуты і Дакі. Скончыўшы ўніверсітэт Дакі ў 1951 годзе, выйграў прэмію Фулбрайта для таленавітых студэнтаў з калоній, якая дазволіла яму працягнуць адукацыю ў ЗША (універсітэт штата Ілінойс). На працягу трох гадоў Фазлур Хан атрымаў тры дыпломы — магістра і доктара ў структурным праектаванні і магістра тэарэтычнай механікі. У 1955 годзе паступіў працаваць на Skidmore, Owings & Merrill і з тых часоў жыў у Чыкага. У 1970 годзе стаў поўным партнёрам фірмы (і заставаўся адзіным партнёрам «з інжынераў»). За гэты час распрацаваў і ўпершыню рэалізаваў тыпавыя схемы апорных канструкцый, якія сталі стандартамі ў вышынным будаўніцтве — «апорная труба», «труба ў трубе», «труба з нахільнымі брусамі» і да т. п. Дзякуючы Хану, з’явілася магчымасць будаваць вышынныя дамы складаных формаў — піраміды, няправільныя прызмы і г. п. (раней, выбар формаў быў абмежаваны прастакутнымі прызмамі).

Фазлур Хан асабіста спраектаваў дзясяткі будынкаў, у тым ліку:

Лаўрэат многіх прафесійных прэмій — пры жыцці і пасмяротна, «Будаўнік 1972 года» па версіі Engineering News-Record. Імем Фазлур Хана названая плошча ў Чыкага, якая прымыкае да Sears Tower, а ў самой вежы ў 1987 ўстаноўлена яго статуя.

Памёр 27 сакавіка 1982 года, не дажыўшы 6 дзён да 53-годдзя. Пахаваны ў Чыкага, на могілках Грэйслэнд.

Зноскі

  1. 1 2 Fazlur R. Khan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Fazlur Khan // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. DeWitt-Chestnut на structurae.com
  5. John Hancock Center на emporis.com
  6. Оne Shell Plaza на emporis.com
  7. Официальный сайт премии Ага Хана
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дакскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Інжынеры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Ілінойскага ўніверсітэта ва Урбана-Шампейн
Катэгорыя·Памерлі ў Джыдзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Грэйсленд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дацы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта