wd wp Пошук:

Фадзей Уладзіслававіч Дмахоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дмахоўскі.

Фадзей Уладзіслававіч Дмахоўскі (18581930) — беларускі жывапісец, педагог.

Біяграфія

Паходзіць са старога шляхецкага роду Бомбаль-Дмахоўскіх. Нарадзіўся на Піншчыне. Вучыўся ў 18731877 гадах у Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, у Кракаве ў Я. Матэйкі. У 1907 годзе разам з беларускім мастаком Апалінарыем Гараўскім выкладаў арнаментыку ў Вышэйшай школе заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу. З 1920 г. асістэнт факультэта мастацтваў у Вільні, выкладаў малюнак.

Пахаваны на могілках Роса ў Вільне.

Творчасць

Прысяга князя

Пісаў кампазіцыі на гістарычныя тэмы i пейзажы («Прысяга князя», «Лясная глуш»). Аўтар серыі малюнкаў гербаў беларускіх гарадоў для «Гербоўніка літоўскага», які публікаваўся ў пачатку 20 стагоддзя ў віленскіх часопісах «Kwartalnik Litewski(літ.) бел.» («Квартальнік літоўскі»), «Litwa i Ruś» («Літва i Русь»). Вядомы яго графічная серыя партрэтаў польскіх каралёў (Леха, Крака, Мешкі II, Пяста i інш.), гістарычных асоб (Т. Касцюшкі, Напалеона), дзеячаў культуры (А. Міцкевіча і інш.).

Зноскі

  1. 1 2 Tadeusz Jan Dmochowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Tadeusz Jan Dmochowski // MAK

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Беларусі