wd wp Пошук:

Мешка II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мешка.

Мешка II Ламберт (полск. Mieszko II Lambert, 990 — 10 мая 1034) — кароль Польшчы з 1025 па 1031 і з 1032 па 1034 г. Прадстаўнік дынастыі Пястаў, сын Баляслава Храбрага і Эмнільды, дачкі лужыцкага князя Дабраміра.

Пачатак кіраўніцтва

Мешка не быў старэйшым сынам Баляслава, але гэта не перашкодзіла яму атрымаць сталец у 1025 годзе, а два ягоныя браты Безпрым і Атон былі выгнаныя з Польшчы, і знайшлі сабе прытулак у Кіеве. Мешка стаў каралём у часы застоя палітыкі Польшчы, якая была вынікам праўлення яго бацькі. Польшча знаходзілася ў палітычнай ізаляцыі і была зняможана бясконцымі войнамі з суседзямі. Адначасова з гэтым узмацнілася царкоўная ды княжацкая апазіцыі да караля.

Новы кароль працягваў актыўную знешнюю палітыку свайго бацькі, чым выклікаў незадавальненне імператара Конрада II. Пытаючыся выйсці з палітычнай ізаляцыі, Мешка ў 1027 годзе вымушаны быў уступіць Венгрыі тэрыторыю Славакіі, што дало магчымасць заключыць польска-венгерскі саюз супраць імперыі. Адначасова кароль рашуча падавіў мяцеж заходнепаморскага князя Дытрыха і паскорыў хрысціянізацыю Памор’я і Куявіі.

Вайна з імперыяй

Пытаючыся адхіліць непазбежную нямецкую пагрозу супраць Польшчы, Мешка ў 1028 гозе здзейсніў паходы на Чэхію і Саксонію. У адказ на гэта у наступным годзе імператар Конрад II уварваўся ў Сілезію. Становішча пагоршылася ў 1031 годзе, калі Венгрыя заключыла мір з імператарам. У той жа час у Польшчу ўвайшло войска кіеўскага князя Яраслава Мудрага, які падрымліваў падставы Безпрыма на польскі сталец. Пытаючыся выратаваць сваю пасаду Мешка аб’явіў аб адмове ад Лужыц і Маравіі, каб атрымаць падтрымку з боку імператара. Аднак нямецкі імператар адмовіўся і Мешка быў вымушаны бегчы ў Чэхію. Безпрым амаль без перашкод заняў польскі сталец.

Рэстаўрацыя

У 1032 годзе Мешка пры падтрымцы чэшскага войска здолеў вярнуць сабе пасаду караля Польшчы. Тым ня менш ў 1033 годзе на мерзебургскім з’ездзе імператарскіх князёў Мешка быў вымушаны пацвердзіць адмову Польшчы ад прэтэнзіі на Лужыцы і Маравію. 10 мая быў забіты, відаць, змоўшчыкамі з ліку польскіх феадалаў. Яго смерць пацягнула перыяд хаосу і бязладдзя ў Польшчы.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11916955X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Mieszko II
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Познані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі польскія
Катэгорыя·Памерлі 10 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1034 годзе
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 мая
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 990 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Познані