wd wp Пошук:

ФК Пружаны

«Пружаны»беларускі аматарскі футбольны клуб з горада Пружаны Брэсцкай вобласці. У 2021 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб прымаў удзел у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці. Найбольш паспяховымі 2009 і 2010 гады, калі каманда станавілася чэмпіёнам вобласці. З 2016 года пружанская каманды выступала пад назвай «Мухавец», займала месцы ўнізе табліцы.

У 2021 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, а таксама прыняў удзел у розыгрышы Кубка Беларусі.

16 мая 2021 года, у другім туры, «Пружаны» прыехалі на гульню з «Маларытай» у складзе 10 футбалістаў і прайгралі з лікам 19:0.

У жніўні 2021 года «Пружаны» ўзначаліла Алена Адамчук, якая стала такім чынам першай жанчынай — галоўным трэнерам мужчынскай футбольнай каманды ў Беларусі[1].

У сакавіку 2022 года «Пружаны» ў спісе планаваных удзельнікаў Другой лігі новага сезона, аднак у пачатку красавіка зняліся ў турніру.

Папярэднія назвы

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4)61442821–3714
2008Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4)6
2009Чэмпіянат Брэсцкай вобласці (Д4)118152163–2547
2010Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4)1
Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — фінал (Д4)121013–3
2011Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4)21641
Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — матчы за 3-е месца (Д4)322006–2
2012Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4)218140455–2627
Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — матчы за 3-е месца (Д4)420114–5
2013Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4)31682642–2626
2015Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4)427Выхад у плэй-оф
Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — плэй-оф (Д4)5-821015–5
2016Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4)712001211–680
2017Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4)814111211–494
2018Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4)714301120–519
2019Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Усход (Д4)61241717–2913
2021Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3)614311022–81101/128 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)11-1221013–3

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Футбол. Елена Адамчук — первая женщина-главный тренер в истории чемпионата Беларуси. Она возглавила “Пружаны”
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пружаны
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі