«У по́це тва́ру» (англ.: Sweat) — мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Магнуса фон Хорна[4].
У Сільвіі Заяц 600 000 падпісчыкаў у Інстаграме. Яе фітнес-трэнінг Sweat («Пот») любяць не толькі ў роднай Польшчы, але і па ўсім свеце. Сільвія вяртае гледачам любоў, пачынаючы ўсе свае сторыс са слоў «любімыя мае», але ў адрыве ад трансляцый глыбока самотная — бесперапынна натхняючы іншых, яна сумуе па тым, хто б натхніў яе саму. Аднойчы ў парыве пачуццяў яна запісвае ролік, дзе плача і прызнаецца, што ў яе няма хлопца; відэа становіцца вірусным, і неўзабаве ў Сільвіі з’яўляецца сталкер[5].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 6 намінацыямі[6].