wd wp Пошук:

Уільям Тэкумсэ Шэрман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэрман.

Уільям Тэкумсэ Шэрман (англ.: William Tecumseh Sherman; 8 лютага 1820 — 14 лютага 1891) — амерыканскі палітык, ваенны і пісьменнік. Праславіўся як адзін з найбольш таленавітых генералаў Грамадзянскай вайны 1861—1865 гг., дзе ён ваяваў на баку Поўначы. У той жа час набыў сумную славу за сваю тактыку «выпаленай зямлі».

З 4 сакавіка 1869 г. па 1883 год — камандуючы генерал арміі ЗША (адпавядае больш позняй пасадзе начальніка штаба Арміі ЗША), генерал арміі. У адрозненне ад іншых генералаў Грамадзянскай вайны, паслядоўна пазбягаў умяшання ў палітыку.

Імем генерала названы танк часоў Другой сусветнай вайны (M4 Sherman), а таксама адна з гіганцкіх секвой, якая носіць імя «Генерал Шэрман» (у нацыянальным парку Секвоя ў Каліфорніі).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 William Tecumseh Sherman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Шерман Уильям Текумсе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генералы арміі (ЗША)
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сент-Луісе
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе