wd wp Пошук:

Уільям Руфус Кінг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кінг. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уільям Кінг. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Уільям Руфус Дывэйн Кінг (англ.: William Rufus DeVane King, 7 красавіка 1786 — 18 красавіка 1853) — амерыканскі палітык, член Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1853 годзе.

Біяграфія

Кінг нарадзіўся ў 1786 годзе ў Семпсан-Кантры, Паўночная Караліна. У 1803 годзе ён скончыў Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіл і ў 1806 заняўся адвакацкай практыкай у Клінтане. З 1807 па 1809 ён быў членам Палаты абшчын Паўночнай Караліны, а ў 1810 годзе служыў гарадскім юрысконсультам у Уілмінгтане. У перыяд з 1811 па 1816 Кінг тройчы абіраўся ў Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Пасля гэтага ён адправіўся ў Еўропу, дзе служыў дыпламатам у Неапалі, а затым у Санкт-Пецярбургу. Вярнуўшыся ў 1818 годзе ў Злучаныя Штаты, ён стаў рабаўладальнікам на буйной баваўнянай плантацыі.

Кінг прыняў удзел у канферэнцыі па арганізацыі сістэмы ўлады штата Алабама. У 1819 годзе пасля адукацыі штата ён быў абраны сенатарам ад Алабамы, стаўшы прадстаўніком Дэмакратычна-рэспубліканскай партыі. Пазней ён пераабіраўся ў Сенат ў 1822, 1828, 1834 і 1841 гадах, а ў Кангрэсе 24-га і 27-га скліканняў займаў пасаду выконваючага абавязкі старшыні Сената. У перыяд з 1844 па 1846 Кінг з’яўляўся паслом Злучаных Штатаў у Францыі.

У 1852 годзе ён быў абраны віцэ-прэзідэнтам, аднак з-за праблем са здароўем прысяга, якая адбылася ў сакавіку 1853 г., была праведзена на Кубе, дзе ён у гэты час праходзіў лячэнне. У красавіку Кінг вярнуўся на сваю плантацыю ў Алабаме, дзе неўзабаве памёр ад сухотаў. На пасадзе віцэ-прэзідэнта ён знаходзіўся ўсяго 45 дзён.

Зноскі

  1. 1 2 William Rufus de Vane King // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 William R. King // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Памерлі ў 1853 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1786 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Алабаме
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Алабаме
Катэгорыя·Сенатары ад штата Алабама
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Караліне
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ад штата Паўночная Караліна
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Паслы ЗША ў Францыі