wd wp Пошук:

Уільям Роўэн Гамільтан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гамільтан. Уільям Роўэн Гамільтан (англ. William Rowan Hamilton; 4 жніўня 1805 — 2 верасня 1865) — выдатны ірландскі матэматык і фізік XIX стагоддзя.

Біяграфія

Гамільтан нарадзіўся ў Дубліне, у сям’і юрыста. З-за фінансавых цяжкасцей з трох гадоў яго выхоўваў дзядзька па бацьку, Джэймс Гамільтан, вікарый і настаўнік у горадзе Трым.

Ужо ў дзяцінстве хлопчык выявіў незвычайныя здольнасці. У 7 гадоў ён ведаў старажытнаяўрэйскую мову, у 12 — пад кіраўніцтвам дзядзькі Джэймса, добрага лінгвіста, ведаў ужо 12 моў і сярод іх фарсі, арабская і санскрыт. У 13 гадоў ён напісаў кіраўніцтва па сірыйскай граматыцы.

Пасля моў надышла пара захаплення матэматыкай. Двума гадамі раней Гамільтану трапіўся лацінскі пераклад «Пачаткаў» Еўкліда, і ён дэталёва вывучыў гэта сачыненне; ў 13 гадоў ён прачытаў «Універсальную арыфметыку» Ньютана, у 16 ​​гадоў — большую частку «Матэматычных пачаткаў натуральнай філасофіі» Ньютана, у 17 гадоў — пачаў вывучэнне «Нябеснай механікі» Лапласа.

1823: паступіў у Трыніці-каледж у Дубліне. Ён паказаў бліскучыя здольнасці, і ў 1827 годзе, яшчэ студэнтам, быў прызначаны прафесарам астраноміі ў Дублінскім універсітэце і каралеўскім астраномам Ірландыі, пост Каралеўскага астранома Ірландыі займаў на працягу 38 гадоў — даўжэй, за астатніх, каго прызначалі на гэту пасаду. Публікуе шэраг работ па геаметрычнай оптыцы.

1833: жэніцца з Хелен Бэйлі. Шлюб аказаўся не вельмі ўдалым, і Гамільтан пачаў злоўжываць алкаголем.

1834—1835: класічныя працы па гамільтанавай механіцы.

1835: віцэ-кароль Ірландыі ўзвёў Гамільтана ў баранеты.

1837: абраны прэзідэнтам Каралеўскай ірландскай акадэміі і членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук.

1843: адкрывае кватэрніёны і паглыбляецца ў іх даследаванне.

У канцы жыцця Гамільтан пакутваў ад душэўнага разладу.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 William Rowan Hamilton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. 1 2 Wikipedia community Wikipedia — 2001. Праверана 4 жніўня 2019.
  6. 1 2 Нямецкая Вікіпедыя — 2001. Праверана 4 жніўня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Матэматыкі Ірландыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Памерлі 2 верасня
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Дубліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1805 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Матэматыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1865 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Дубліне
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубліне
Катэгорыя·Асобы