wd wp Пошук:

Усходне-Капская правінцыя

Усходняя Капская правінцыя — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Створаная ў 1994 годзе з часткі былой Капскай правінцыі, а таксама квазінезалежных бантустанаў Цыскей і Транскей. Гэтая правінцыя — асноўная тэрыторыя народа коса, з якога вышлі шматлікія вядомыя паўднёваафрыканцы, уключаючы такіх дзеячаў АНК, як прэзідэнты ПАР Нельсан Мандэла і Таба Мбекі (абодва яны нарадзіліся менавіта ў гэтай правінцыі).

Ва Усходняй Капскай правінцыі размешчаная буйная канурбацыя Порт-Элізабет. Цэнтр правінцыі — горад Біша. Правінцыя дзеліцца на шэсць акруговых муніцыпалітэтаў (Альфрэд-Нзо, Аматоле, Какаду, Крыс-Хані, ОР-Тамба, Укахламба) і гарадскі муніцыпалітэт Нэльсан-Мандэла, куды ўваходзіць горад Порт-Элізабэт. Іншыя буйныя гарады — Іст-Лондан (буйны порт), Грэхемстаўн. Правінцыя застаецца адной з найбедных у ПАР: гэта звязана, у прыватнасці, з вельмі нізкім узроўнем жыцця ў былых бантустанах Сіскей і Транскей.

Усходняя Капская правінцыя мяжуе з Заходне-Капскай і Паўночна-Капскай правінцыямі, з правінцыямі Фры-Стэйт і Квазулу-Натал, а таксама з Лесота. На тэрыторыі правінцыі размешчаныя запаведнікі Адо і Цыцыкама.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Mid-year population estimates, 2021Pretoria: Stats SA, 2021. — P. vii.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Правінцыі ПАР
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных