wd wp Пошук:

Усходнепалеская школа дойлідства

Георгіеўская царква ў Сінкевічах, па марцы РБ, прысвечанай Усходняму Палессю

Усходнепалеская, або Прыпяцкая школа дойлідства сфармавалася, як і заходнепалеская школа, XVIIXVIII стст. у драўляным грамадзянскім і культавым дойлідстве Беларускага Палесся, і развівалася да пачатку ХХ ст. Склалася ў Прыпяцкім Палессі і верхнім Падняпроўі (у межах сучасных Гомельскай, усходу Брэсцкай і поўдні Мінскай абласцей). На раннім этапе заўважалася сувязь школы з Бойкаўшчынай (Украінскія Карпаты), на познім пэўны ўплыў зрабіла дойлідства Левабярэжнай Украіны.

Народнае жыллё

Для асноўнай часткі гэтай тэрыторыі характэрныя вянковыя, пагонныя, Г-падобныя двары і дзвюх-, трохкамерныя хаты. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы вылучаліся тэхнікай складання сцен з бярвён (рубка вуглоў з «астаткам»; часам выступы-канцы бярвён «астатку» счэсваліся на шэсць граней), выкарыстаннем двухсхільных дранічных дахаў на зволаках. У паўднёвай частцы зоны сустракаліся цэнтрычныя пабудовы жылога і гаспадарчага прызначэння з вянковым пірамідальным перакрыццём. На паўднёвым усходзе многія жылыя будынкі мелі квадратны план і вальмавы каркасны дах.

Культавае дойлідства

Свята-Міхайлаўская царква ў Слуцку
Міхайлаўская царква са званіцай у Рубелі

У культавым дойлідстве, разам з храмамі падоўжна-восевай кампазіцыі, былі пашыраныя храмы глыбінна-прасторавай і крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі з яруснымі вярхамі. На ранняй стадыі развіцця школы, у XVII — 1-я палове XVIII ст., вярхі чацверыковыя пірамідальныя, як у Сінкевіцкай Георгіеўскай царкве, пад уплывам стылю барока расла колькасць заломаў, як у Слуцкай Міхайлаўскай царкве), вярхі станавіліся васьмерыковымі, як у Старабеліцкай Мікалаеўскай царкве. У 2-й палове XVIII — пачатку ХІХ ст.

Мікалаеўская царква ў Кажан-Гарадку
Стараверская Ільінская царква ў Гомелі

Усходнепалескай школай выпрацаваны арыгінальны прыём узмацнення кантрасту кампазіцыі цэнтральнага храмавага аб’ёму ў выніку пастаноўкі паміж двума васьмерыкамі чацверыка, падобны прыём выкарыстаны ў Рубельскай Міхайлаўскай царкве, царкве ў в. Леніна Жыткавіцкага р-на, Кажан-Гарадоцкай Мікалаеўскай царкве). Такі прыём характэрны і для званіц. Будавалі таксама ярусныя храмы глыбінна-прасторавай кампазіцыі са званіцамі на галоўным фасадзе (Гомельская Ільінская царква).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Усходнепалеская школа дойлідства