wd wp Пошук:

Уступленне Малдовы ў Еўрапейскі Саюз

Рэспубліка Малдова падала заяўку на членства ў Еўрапейскім Саюзе 3 сакавіка 2022 года, у адзін дзень з Грузіяй і тры дня пасля Украіны. Гэтую кандыдатуру аб’явіла прэзідэнтка краіны Мая Санду.

17 чэрвеня 2022 года Еўрапейская Камісія афіцыйна рэкамендавала Еўрапейскаму Савету прадаставіць Рэспубліцы Малдова еўрапейскую перспектыву і статус кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз, з шэрагам умоў адносна пачатку перамоваў аб уступленні.[1]

Гісторыя

Кантэкст

У кантэксце расійскага ўварвання ва Украіну дзяржавы Асацыіраванага трыа абмеркавалі ўступ ў Еўрапейскі Саюз. Пасля зваротка Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз 28 лютага 2022 года, Грузія[2] і Малдова афіцыйна падалі свае кандыдатуры 3 сакавіка 2022 года.[3]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Єврокомісія пропонує надати Молдові європейську перспективу і статус кандидата(укр.) . www.eurointegration.com.ua. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  2. Guerre en Ukraine. La Géorgie va déposer une demande d’adhésion à l’Union Européenne.(фр.) . ouest-france.fr (2 сакавіка 2022).
  3. La Moldavie fait une demande d’adhésion à l’Union européenne - présidente(фр.) . boursorama.com (3 сакавіка 2022).
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Далейшае пашырэнне Еўрапейскага Саюза
Катэгорыя·Знешняя палітыка Малдовы
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі