wd wp Пошук:

Віталь Уладзіміравіч Курашык

Віта́ль Уладзі́міравіч Кура́шык (нар. 8 мая 1939) — украінскі і беларускі палітычны дзеяч, беларускі дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 мая 1939 года ў вёсцы Дзівін Кобрынскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Скончыў механічны факультэт Украінскага завочнага політэхнічнага інстытута. З 1956 года студэнт Тарэзскага горнага тэхнікума Данецкай вобласці.

З 1960 года машыніст электравоза, горны майстар шахты «Качагарка» г. Горлаўка, Данецкай вобласці.

З 1963 года галоўны тэхнолаг Канстанцінаўскага завода высакавольтнай апаратуры Данецкай вобласці. З 1978 года першы сакратар Канстанцінаўскага ГК КПУ.

З 1982 года старшыня выканкама Еўпаторыйскага раённага Савета. З 1985 года старшыня Крымскага абкама Кампартыі Украіны.

З 1987 года намеснік старшыні выканкама Крымскага абласнога Савета па пытаннях капітальнага будаўніцтва. З 1988 года першы намеснік старшыні аблвыканкама, начальнік Галоўнага планава-эканамічнага кіравання. З 1989 года старшыня выканкама Крымскага абласнога Савета, Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Крым.

З 18 сакавіка 1990 года — дэпутат Вярхоўнага Савета УССР 12 склікання па Еўпаторыйскай выбарчай акрузе № 245 Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

З 1990 па 1993 — старшыня Савета Міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

З 1993 па 2001 прызначаны урадам Рэспублікі Беларусь Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне.

З 19992001 — Дуайен дыпламатычнага корпуса ў Украіне.

З 2001 — першы віцэ-прэзідэнт Міжрэгіянальнай Акадэміі кіравання персаналам (МАУП).

З 2003 — саветнік Прадстаўніка Прэзідэнта ААТ «ЛУКОЙЛ» ва Украіне.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны I склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Еўпаторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Паслы Беларусі ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя знакам «Шахцёрская слава»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Палітыкі Крыма