wd wp Пошук:

Усебеларускае таварыства бібліяфілаў

Усебеларускае таварыства бібліяфілаў. Існавала ў 19271929 гг. у Мінску. Арганізацыйны сход членаў таварыства адбыўся 25 сакавіка 1927 г., статут зарэгістраваны ў НКУС БССР у маі 1927 г. Заснавальнікі: В. Ф. Вольскі (работнік Галоўліта БССР), мастацтвазнаўца М. М. Шчакаціхін, этнограф А. А. Шлюбскі (члены Інбелкульта), краязнаўца М. І. Каспяровіч, А. А. Шашалевіч (члены Цэнтральнага бюро краязнаўства), мастак М. П. Станюта. Пазней у склад праўлення таварыства увайшлі А. В. Грубэ (будучы народны мастак БССР) і А. М. Бразер (будучы заслужаны дзеяч мастацтваў БССР). Старшынёй таварыства быў мастак А. М. Тычына.

13 кастрычніка 1929 г. сакратар праўлення таварыства Шашалевіч паведаміў у НКУС БССР, што «ў сучасны момант таварыства не існуе».

Мэты і задачы

Аб’ядноўвала аматараў і збіральнікаў кніг, калекцыянераў кніжнай графікі і экслібрысаў. Паводле статута мела на мэце збор і вывучэнне экслібрысаў, вывучэнне пытанняў культуры кнігі наогул, абуджэнне зацікаўленасці шырокіх колаў грамадства да кнігі і кніжных знакаў. Члены таварыства збіралі калекцыі экслібрысаў і матэрыялы да іх, арганізоўвалі выстаўкі, прапагандавалі кніжныя знакі, імкнуліся стварыць бібліятэку. На сходах заслухоўваліся і абмяркоўваліся даклады пра творчасць мастакоў-экслібрысістаў. Спыніла дзейнасць у сувязі з узмацненнем палітычнага кантролю і адміністрацыйнага ціску на творчыя і грамадскія аб’яднанні.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат