wd wp Пошук:

Уолтэр Персі Крайслер

Уолтэр Персі Крайслер (2 красавіка 1875, Вэймега, (штат Канзас) — 18 жніўня 1940) — амерыканскі аўтамабілебудаўнік, прамысловец, заснавальнік карпарацыі Крайслер.

Біяграфія

Уолтэр Персі Крайслер нарадзіўся 2 красавіка 1875 года ў мястэчку Вэймега у штаце Канзас.

Любоў да тэхнікі прывяла хлапчука ў чыгуначных майстэрняў. Ён марыў стаць машыністам, але пачынаць прыйшлося з прыбіральшчыка, затым вучня слесара. У 22 гады, атрымаўшы сертыфікат кваліфікаванага механіка, Крайслер змяніў некалькі чыгуначных кампаній, хутка прасоўваючыся па кар’ернай лесвіцы. Неўзабаве ён ужо займаў пасаду генеральнага кіраўніка трэста American Locomotive Co.

Кар’ера

Працаваў механікам на чыгунцы, цікавіўся веласіпедамі і першымі матацыкламі, рамантаваў іх.

У 1912 годзе Крайслер перайшоў у кампанію Б’юік, а ўжо ў 1916 ўзначаліў яе, займаючы пасаду Прэзідэнта.

Яшчэ праз тры гады Крайслер стаў віцэ-прэзідэнтам канцэрна General Motors, куды ўваходзіла фірма Buick.

У 1920—1924 гадах Крайслер заняўся рэарганізацыяй кампаній Willys-Overland і Maxwell Chalmers.

Усе гэтыя гады Крайслер марыў аб стварэнні ўласнага аўтамабіля, у якім ён мог ўвасобіць ўвесь свой багаты досвед і ідэі аб тэхнічнай дасканаласці аўтамабіля і камфорце. Знаёмства з трыма інжынерамі — Фрэдам Зэдэрам, Оўанам Скелтанам і Карлам Брэерам дапамагло ў рэалізацыі гэтых планаў. На плошчах, што вызвалілася з-за банкруцтва Chalmers, і быў сабраны першы аўтамабіль. Ім стаў Chrysler 70. Гэты аўтамабіль меў шалёны поспех у ЗША. У першы жа год іх было прададзена больш за 32,000 штук.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Walter Chrysler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Памерлі 18 жніўня
Нарадзіліся 2 красавіка
Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Нарадзіліся ў 1875 годзе
Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Прадпрымальнікі ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Асобы
Памерлі ў 1940 годзе
Нарадзіліся ў Канзасе